Алесь Бадак

Аляксандр Мікалаевіч (Алесь) Бадак (нар. 28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень[1].

Алесь Бадак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння28 лютага 1966(1966-02-28) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпубліцыст, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык
Гады творчасціз 1979
Жанрлірыка
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».

З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць

Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні[2].

У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнайлітаратуры[4].

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Бібліяграфія

На пасадзе намесніка дырэктара РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“»

Узнагароды

Зноскі

Літаратура