Юрась Свірка

паэт і перакладчык

Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка (псеўд. Банадысь Кастрыца, Гарчыца; 6 мая 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 31 жніўня 2010) — беларускі паэт.

Юрась Свірка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніЮрый Мікалаевіч Свірка
ПсеўданімыБанадысь Кастрыца, Гарчыца
Дата нараджэння6 мая 1933(1933-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці31 жніўня 2010(2010-08-31) (77 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціперакладчык, паэт, журналіст
Жанрлірыка
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
На Першамайскай дэманстраціі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1953 скончыў Бягомльскую сярэднюю школу[1] , у 1959 аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959—61 г. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1961).

Творчасць

Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рускай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна  (руск.), М. Дудзіна  (руск.), А. Жыгуліна  (руск.), вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.

Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы.

Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Узаемнасць»).

Бібліяграфія

  • Крэўнасць: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Беларусь, 1971.
  • Аўтограф: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974.
  • Памятная вярста: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
  • Біяграфія памяці: кніга паэзіі / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981.
  • Ядранасць: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.
  • Паўшар'е блакіту: Кн.лірыкі / Рэц. М.Кенька. — Мн.: Мастац.літ., 1986.
  • Мурашыны стажок: Вершы, казкі і загадкі: Для мал. шк. ўзросту / Юрась Свірка. — Мн.: Маст.літ., 2004.

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2004. — С. 637.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 489.
  • Гарэлік Л. М. Свірка Юрась // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі