Іван Іванавіч Крук

вучоны, фалькларыст і этнограф, педагог

Іван Іванавіч Крук (15 чэрвеня 1954, в. Згурск, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (1985), рэктар Інстытута культуры Беларусі.

Іван Іванавіч Крук
Дата нараджэння15 чэрвеня 1954(1954-06-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта, фалькларыст, этнограф
Навуковая сферафалькларыстыка[1] і этнаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1975). Працаваў настаўнікам. 3 1979 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з'яўляўся вучоным сакратаром. З 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадчык кафедры. З 1998 прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў, пасля загадчык кафедры, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У 2011 прызначаны рэктарам Інстытута культуры Беларусі (былы БелДІПК, 1991–2011).

Даследуе беларускі фальклор, народную культуру, беларускі народны каляндар і інш. Аўтар манаграфій «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія» (1994), сааўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласць» (абедзве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і інш. Завяршае работу над доктарскай дысертацыяй «Лікавы код у міфапаэтычнай спадчыне Беларусі».

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)