Ілья Сяргеевіч Кухарчык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ілья Кухарчык)

Ілья Кухарчык (нар. 10 сакавіка 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Ілья Кухарчык
Поўнае імяІлья Сяргеевіч Кухарчык
Нарадзіўся10 сакавіка 1997(1997-03-10)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост172 см
Вага68 кг[1]
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Нёман
Нумар11
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ-5 (Баранавічы)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў)0 (0)
2017   Беларусь Баранавічы28 (5)
2018 Беларусь Віцебск0 (0)
2018   Беларусь Баранавічы14 (1)
2018—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск)26 (7)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ7 (0)
2021   Беларусь Белшына (Бабруйск)16 (4)
2022—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск)56 (7)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013Беларусь Беларусь (да 17)3 (0)
2015Беларусь Беларусь (да 19)3 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі ПМЦ, пазней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за дубль, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3], дзе стаў іграком асновы.

У лютым 2018 года перайшоў у «Віцебск»[4], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2018 з-за траўмы нячаста з’яўляўся на полі. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[6], ў сезоне 2019 стаў адным з асноўных ігракоў бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[7]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца года. У 2021 годзе зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[9], аднак у лютым разарваў кантракт з клубам[10] і хутка стаў іграком «Белшыны» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2023 з пяццю галамі стаў найлепшым брамбрадзірам каманды.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[11].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2015дубльБАТЭ 223
2016дубльБАТЭ 214
2017Д2Баранавічы 285
2018 (1)Д2Баранавічы 141
2018 (2)Д2Белшына 61
2019Д2Белшына 206
2020Д1Тарпеда-БелАЗ 20
2021 (1)Д1Тарпеда-БелАЗ 50
2021 (2)Д2Белшына 164
2022Д1Белшына 292
2023Д1Белшына 275

Крыніцы

  • Белый и Кухарчик из БАТЭ отданы в аренду (руск.). football.by (14 сакавіка 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  • "Витебск" подписал Кухарчика (руск.). football.by (28 лютага 2018). Праверана 22 студзеня 2024.
  • «Барановичи» арендовали Кухарчика у «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
  • Кухарчик продлил контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  • "Торпедо-БелАЗ" подписал хавбека "Белшины" (руск.). football.by (27 студзеня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  • "Белшина" арендовала Кухарчика у "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 жніўня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  • Згурский вернется в "Гомель", а Кухарчик в Жодино? (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  • "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Кухарчиком (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  • "Неман" подписал лучшего бомбардира "Белшины" (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі