Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення18 сакавіка12 лістапада
Колькасць удзельнікаў16
      Гарады 13
      Стадыёны16
Прызавыя месцы
Чэмпіённе вызначаны[заўв 1]
Другое месцане вызначаны[заўв 2]
Трэцяе месцаБАТЭ (Барысаў)
Дубліруючыя складыЭнергетык-БДУ (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць353 100  (1 471 за гульню)
Згуляна матчаў240
Забіта галоў612  (2.55 за гульню)
Бамбардзір(ы)Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)  (26 мячоў)
← 2021
2023 →

Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёр». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетыку-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ.

Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі[⇨].

Рэгламент

Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2022 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Яшчэ ў ліпені 2021 года было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у папярэднім сезоне — 6), з якіх па меншай меры адзін — 2000 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 1999 года нараджэння і маладзей)[1].

У сезоне 2022 дзейнічаў верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў, які быў прыняты ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджваўся на ўжо заключаныя кантракты. Перад сезонам 2022 ліміт жа істотна паўплываў на камплектаванне каманд.

16 лютага 2022 года адбылася жараб’ёўка турніру[3].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Згодна з вынікамі сезона 2021, «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік» (які зняўся з турніру пасля першага круга) страцілі месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Мазырская «Славія» перамагла ў стыкавых матчах «Крумкачы» і захавала месца ў Вышэйшай лізе.

4 лютага 2022 года на паседжанні камітэта па клубным ліцэнзаванні 15 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сезоне 2022 — усе меркаваныя ўдзельнікі, акрамя «Арсенала»[4]. 15 лютага, пасля атрымання паслабленняў, «Арсенал» таксама атрымаў ліцэнзію[5].

Аднак, 28 лютага брэсцкі «Рух» у сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[6]. АБФФ прапанавала вакантнае месца ў Вышэйшай лізе магілёўскаму «Дняпру», які ў сезоне 2021 заняў пятае месца ў Першай лізе. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[7]. 2 сакавіка 2022 года АБФФ прадаставіла «Дняпру» выключэнні па выкананню патрабаванняў ліцэнзавання[8].

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2021

Клубы-ўдзельнікі

Удзельнікі сезона 2022
КлубМесца
ў сезоне
2021
ГорадСтадыёнУмяшчальнасць
Арсенал21 Д2Дзяржынск«Гарадзея», Гарадзея1 625
БАТЭ02 Барысаў«Барысаў-Арэна»13 126
Белшына22 Д2Бабруйск«Спартак»3 700
Віцебск07ВіцебскЦСК «Віцебскі»8 144
Гомель04Гомель«Цэнтральны»14 307
Дняпро25 Д2Магілёў«Спартак»7 350
Дынама Брэст06Брэст«Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі»10 060
Дынама Мінск03 Мінск«Дынама»22 000
Іслач10Мінскі раёнФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск12МінскФК «Мінск»
«Трактар»
3 000
17 600
Нёман11Гродна«Нёман»ЦСК «Нёман»8 479
Славія14Мазыр«Юнацтва»5 133
Слуцк09Слуцк«Гарадскі»1 896
Тарпеда-БелАЗ08Жодзіна«Тарпеда»6 524
Шахцёр01 Салігорск«Будаўнік»4 200
Энергетык-БДУ13Мінск«РЦАР-БДУ»РЦАР-БДУ
САК «Алімпійскі»
1 500
1 500

Трэнеры і капітаны

Трэнеры і капітаны сезона 2022
КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераў
Арсенал Павел Кірыльчык Дзмітрый Асіпенка
БАТЭ Кірыл Альшэўскі Станіслаў Драгун Аляксандр Міхайлаў (пасля 17-га тура)
Сяргей Зяневіч (в. а. у 18—24 турах)
Белшына Альберт Рыбак Ілья Васільеў
Віцебск Сяргей Ясінскі Арцём Скітоў Яўген Чарнухін (пасля 17-га тура)
Гомель Уладзімір Нявінскі Ігар Кастроў
Дняпро Яўген Малчан (в. а.) Дзмітрый Цярэшчанка Яўген Малчан (пасля 14-га тура)
Юрый Лукашоў (пасля 20-га тура)
Дынама (Брэст) Андрэй Пракапюк Эдгар Аляхновіч Сяргей Кавальчук (пасля 9-га тура)
Аляксандр Храпкоўскі (в. а. у 10-м туры)
Дынама (Мінск) Арцём Чалядзінскі Сяргей Кісляк
Іслач Арцём Радзькоў Юрый Казырэнка
Дзмітрый Лісаковіч
Мінск Вадзім Скрыпчанка Алег Еўдакімаў
Антон Шрамчанка
Нёман Ігар Кавалевіч Валерый Жукоўскі
Славія Іван Біёнчык Яўген Барсукоў Міхаіл Марціновіч (пасля 26-га тура)
Слуцк Аляксандр Гурыновіч (в. а.) Дзяніс Образаў Аляксандр Бразевіч (пасля 19-га тура)
Тарпеда-БелАЗ Дзмітрый Молаш Андрэй Хачатуран
Шахцёр Міліч Чурчыч (в. а.) Сяргей Паліцевіч Іван Біёнчык (пасля 3-га тура)
Сяргей Ташуеў (пасля 22-га тура)
Энергетык-БДУ Павел Раднёнак Аляксандр Свірэпа

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У 32-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

РэгіёнКолькасць камандаўКлубы
Мінская вобласць6Арсенал, БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
Мінск3Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
Гомельская вобласць2Гомель, Славія
Магілёўская вобласць2Белшына, Дняпро
Брэсцкая вобласць1Дынама (Брэст)
Віцебская вобласць1Віцебск
Гродзенская вобласць1Нёман

Стадыёны

Стадыёны сезона 2022
Арсенал (Дзяржынск)БАТЭ (Барысаў)Белшына (Бабруйск)ВіцебскГомельДняпро (Магілёў)
«Гарадзея», ГарадзеяБарысаў-Арэна«Спартак»ЦСК «Віцебскі»«Цэнтральны»«Спартак»
Умяшчальнасць: 1 625Умяшчальнасць: 13 400Умяшчальнасць: 3 700Умяшчальнасць: 8 144Умяшчальнасць: 14 307Умяшчальнасць: 7 350
Дынама (Брэст)Дынама (Мінск)Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Іслач (Мінскі раён)МінскНёман (Гродна)
ДАСК «Брэсцкі»«Дынама»Стадыён ФК «Мінск»Гарадскі, Маладзечна«Трактар»ЦСК «Нёман»
Умяшчальнасць: 10 162Умяшчальнасць: 22 000Умяшчальнасць: 3 000Умяшчальнасць: 4 800Умяшчальнасць: 17 600Умяшчальнасць: 8 479
Славія (Мазыр)СлуцкТарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Шахцёр (Салігорск)Энергетык-БДУ (Мінск)
«Юнацтва»Гарадскі«Тарпеда»«Будаўнік»РЦАР-БДУСАК «Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 5 133Умяшчальнасць: 1 886Умяшчальнасць: 6 524Умяшчальнасць: 4 200Умяшчальнасць: 1 500Умяшчальнасць: 1 500

Турнірная табліца

МКамандаГВНПМячы±АЗаўвагі
1Шахцёр (Салігорск)30195651  16+3562[заўв 3]Не дапушчаны да ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах[заўв 4]
2Энергетык-БДУ (Мінск)30186650  27+2360
3БАТЭ (Барысаў)301611351  21+30591-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2023/24
4Дынама (Мінск)301611350  25+25591-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24
5Іслач (Мінскі раён)30166851  33+1854Не дапушчаны да ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах[заўв 5]
6Мінск301281047  43+444
7Гомель301271136  37−143
8Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)301110935  32+3432-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24[заўв 6]
9Нёман (Гродна)30913839  36+3401-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24[заўв 5]
10Славія (Мазыр)301071342  46−437
11Слуцк307111226  41−1532
12Белшына (Бабруйск)306121236  46−1027[заўв 3]
13Дынама (Брэст)305121329  43−1427
14Арсенал (Дзяржынск)30581718  42−2423Стыкавыя матчы
15Віцебск304101628  49−2122 Выбыванне ў Першую лігу
16Дняпро (Магілёў)30332421  73−5212

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1АРСБАТБШЫВІЦГОМДМГДБРДМНІСЛМІННГРСЛМСЛУТЖДШАХБДУ
Арсенал 0:20:00:01:21:00:20:11:30:01:13:21:11:21:20:2
БАТЭ1:2 2:22:12:12:14:10:00:13:22:14:04:01:10:21:1
Белшына1:00:3 2:22:30:02:20:02:12:21:01:40:21:31:20:1
Віцебск3:01:12:2 1:12:10:10:01:31:12:20:30:10:10:50:3
Гомель4:10:10:31:0 3:11:00:13:10:33:0[A]0:21:01:00:31:2
Дняпро Магілёў0:10:34:32:10:4 2:00:20:22:41:31:31:20:10:70:2
Дынама Брэст0:00:31:14:41:14:0 1:32:23:10:01:30:00:11:11:2
Дынама Мінск1:12:20:02:13:04:00:0 1:23:12:00:01:12:21:01:4
Іслач2:10:02:02:01:13:21:22:2 2:01:10:21:23:01:12:3
Мінск2:02:22:42:01:11:02:00:11:5 3:25:01:01:01:00:0
Нёман2:00:02:21:13:02:02:12:31:01:1 2:01:02:01:11:4
Славія1:10:32:00:20:15:03:11:20:14:21:1 1:12:21:30:1
Слуцк1:00:00:00:22:22:22:00:52:42:40:01:0 1:10:11:2
Тарпеда-БелАЗ1:00:01:31:01:11:00:03:40:11:12:21:13:0 0:14:0
Шахцёр3:00:1[заўв 3]2:01:04:02:01:01:02:12:21:12:10:1 0:1
Энергетык-БДУ0:10:23:13:10:01:10:01:31:22:02:15:01:13:10:1

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.


Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона дзяржынскі «Арсенал», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць рагачоўскага «Макслайна» (чацвёртае месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

Першы матч

16 лістапада 2022
18:00
Арсенал (Дзяржынск)3:2 (2:0)Макслайн (Рагачоў)Стадыён: «Гарадзея»,
Гарадзея
Гледачоў: 260
Суддзя: Віктар Шымусік (Асіповічы)
В. Сянько  15'
Я. Гулецкі  45' (пен.)
Г. Рассадкін  84'
football.by  54'  89' (пен.) Я. Карцоў

Матч у адказ

20 лістапада 2022
13:00
Макслайн (Рагачоў)3:1 (1:0)Арсенал (Дзяржынск)Стадыён: СДЮШАР-1,
Рагачоў
Гледачоў: 980
Суддзя: Сяргей Краснікаў (Гродна)
Я. Карцоў  6'
А. Бруй  61'
І. Трачынскі  73'
football.by  53' В. Сянько

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

ІгрокКлубГалы
1 Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУ26
2 Уладзімір ХвашчынскіМінск20
3 Іван БахарДынама Мінск11
4 Станіслаў ДрагунБАТЭ10
- Глеб ЖэрдзеўСлавія10
- Даніэл СазахІслач10
7 Ілья ВасільеўБелшына9
- Павел СавіцкіНёман9
- Максім СкавышШахцёр9
10 Ягор БагамольскіМінск8
- Душан БакічДынама Мінск8
- Валерый ГарбачыкТарпеда-БелАЗ8
- Аляксандр МакасьГомель8

Асістэнты

ІгрокКлубПерадачы
1 Антон ШрамчанкаМінск12
2 Раман ПапарыгаЭнергетык-БДУ10
3 Дзяніс ГрачыхаДынама Мінск8
4 Ілья ГрышчанкаЭнергетык-БДУ7
- Глеб ЖэрдзеўСлавія7
- Уладзіслаў МалькевічБАТЭ7
7 Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУ6
- Міхаіл ГардзяйчукДынама Брэст6
- Арцём ГурэнкаБелшына6
- Аляксандр ДжыгераМінск6
- Іван ДыбангоІслач6
- Ігар ІванавічШахцёр6
- Юрый ПанцяГомель6
- Валерый ПатарочаСлавія6
- Ілья ЧарнякШахцёр6
- Іслам ЧаснакоўБелшына6
- Алімардон ШукураўНёман6

Крыніца: Football.By

Узнагароды

Узнагароды сезона 2022 былі абвешчаны 28 лістапада 2022 года на цырымоніі «Зорны мяч»[10][11].

Клубныя ўзнагароды

УзнагародаЛаўрэатЗаўвага
Прыз справядлівай гульніДынама (Мінск)За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатыйБАТЭЗа найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі»Дынама (Мінск)
Шахцёр
Энергетык-БДУ
За найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз «Двума складамі»Энергетык-БДУЗа найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд

Індывідуальныя ўзнагароды

УзнагародаЛаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраўВіктар Шымусік (Асіповічы),
Аляксандр Банцееў (Бабруйск),
Юрый Хомчанка (Віцебск)
Найлепшы брамнік Андрэй Кудравец (БАТЭ)
Найлепшы абаронца Сяргей Паліцевіч (Шахцёр)
Найлепшы паўабаронца Ігар Іванавіч (Шахцёр)
Найлепшы бамбардзір Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў)
Самы карысны ігрок Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў + 6 перадач)
Найлепшы нападнік Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)
Найлепшы ігрок Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)
Найлепшы трэнер Арцём Радзькоў (Іслач)

Зборныя чэмпіянату

Зборная «А»

АмплуаІгрокКаманда
Бр Андрэй КудравецБАТЭ
Аб Даніла НячаеўБАТЭ
Аб Сяргей ПаліцевічШахцёр
Аб Якаў ФіліпавічБАТЭ
Аб Абдукадыр ХусанаўЭнергетык-БДУ
ПА Ігар ІванавічШахцёр
ПА Дзяніс ГрачыхаДынама Мінск
ПА Станіслаў ДрагунБАТЭ
ПА Антон ШрамчанкаМінск
Нап Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУ
Нап Уладзімір ХвашчынскіМінск

Зборная «Б»

АмплуаІгрокКаманда
Бр Арцём МакаўчыкЭнергетык-БДУ
Аб Глеб ШаўчэнкаШахцёр
Аб Максім ШвяцоўДынама Мінск
Аб Аляксей ЛаўрыкЭнергетык-БДУ
Аб Нікола АнцічШахцёр
ПА Даніэл СазахІслач
ПА Аляксандр СвірэпаЭнергетык-БДУ
ПА Валерый БачароўБАТЭ
ПА Арцём КанцавыДынама Мінск
Нап Максім СкавышШахцёр
Нап Іван БахарДынама Мінск

Перагляд вынікаў

У студзені 2023 года ў офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[12]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку наступнага сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне, дзе асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»[13].

Паводле рашэння, «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства, а «Энергетык-БДУ» — срэбраных медалёў. Новыя чэмпіён і срэбраны прызёр вызначаны не былі, у выніку гэтыя ўзнагароды засталіся без уладальнікаў[14]. Быў адменены вынік матча апошняга тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1), абедзвюм камандам было прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-).

Акрамя таго, «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына» былі пазбаўлены ачкоў у чэмпіянатах 2023 і 2024 гадоў, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.

У гэты ж дзень Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» ў атрыманні ліцэнзій УЕФА, такім чынам яны былі пазбаўлены і магчымасці ўдзельнічаць у еўрапейскіх спаборніцтвах[15]. Права на ўдзел у турнірах УЕФА перайшло наступным клубам у табліцы: барысаўскі БАТЭ атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў, і мінскае «Дынама» і «Іслач» з Мінскага раёна — у Лізе канферэнцый[16] (пазней, аднак, «Іслач» не была дапушчана з боку УЕФА, яе месца заняў гродзенскі «Нёман»).

1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[17].

Каментарыі

Заўвагі

Спасылкі