Ала (імя)

жаночае асабістае імя (Ала)
(Пасля перасылкі з Імя Ала)

А́ла — жаночае імя.

германскае, грэчаскае, семіцкае
Роджаночае
Этымалагічнае значэннегрэч. Αλλη — «іншая»; гоцк.: Alls — «усё»; гоцк.: Alla — «умее ўсё»
Вытворныя формыА́ля, А́люня, А́люся[1]
Іншамоўныя аналогігрэч. Αλλη[1]
польск.: Alla[1]
руск.: А́лла[1]
укр.: А́лла[1]
Звязаныя артыкулы

якія пачынаюцца з «А́ла»

усе артыкулы з «А́ла»
* Вызначэнне А́ла у Вікіслоўніку.

Існуе некалькі варыянтаў паходжання. Дакладны — невядомы.

Па адной з версiяў, імя Ала (альбо Алат, Аль-Лят, Іллахат) — арабскага паходжання. Асноўны сэнс — «багіня», «гэта багіня». Пераклад слова з арабскай — «літара».

Ала — старажытна-арабская багіня неба і дажджу. У арабаў Сірыйскай пустыні Ала — жонка Алага і маці ўсіх багоў. У арабаў цэнтральнай Аравіі Ала — дачка Алага. Таксама Ала — старажытная багіня лёса на Каўказе.

Па іншай версіі — імя Ала старажытна-германскага паходжання, якое азначае «іншы».

Магчыма, што два розных імені аб'ядналіся ў адно з прычыны аднолькавасці гучання.

Варыянты ў розных мовах

руск.: Алла, Аля, Алуся, Алуня, Алюня

Імяніны

У розных краінах свету Алы святкуюць імяніны:

У Расіі — 8 красавіка

Святыя

Святая мучаніца Ала Готская, спаленая ў храме разам з іншымі вернікамі ў касцёле пад час службы ў IV стагоддзі (8 красавіка).

Вядомыя Алы

Ала Пугачова — савецкая, расійская спявачка

Ала Сурыкава — савецкая, расійская кінарэжысёр, сцэнарыст.

Геаграфічныя назвы

Ала — невялікая рака ў Бураціі, прыток ракі Баргузін, што упадае ў возера Байкал.

Гл. таксама

Ала (ісп.: ala) ў Іспаніі завецца род раслін Дзевясіл.

Зноскі

Спасылкі

«Ала» на старонцы «Таямніца імёнаў» Архівавана 17 верасня 2008. (руск.)

Тлумачэнні слова на старонцы «Грамота.ru» (руск.)

Імяніны на старонцы «Calend.ru» (руск.)