Нафтан (прадпрыемства)

(Пасля перасылкі з ААТ Нафтан)

Вытворчае аб’яднанне «Нафтан», Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, ААТ «Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 г. у Наваполацку.

ААТ «Нафтан»
ТыпАдкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне1963
РазмяшчэннеБеларусь Наваполацк (Беларусь)
Ключавыя постаціТрацякоў Уладзімір Канстанцінавіч (генеральны дырэктар)
ГалінаНафтаперапрацоўка
Прадукцыяпалівы, бітумы, звадкаваныя газы
Колькасць супрацоўнікаў10,814 (ліпень 2015 года)
Сайтnaftan.by

Гісторыя

ААТ «Нафтан» створана ў 1992 г. на базе Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода (пабудаваны ў 1958—63). Першае і самае буйное прадпрыемства свайго профілю на Беларусі, адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў у Еўропе. 3 1981 г. — вытворчае аб’яднанне «Наваполацкнафтааргсінтэз», з 1992 г. — вытворчае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» 3 2001 г. — сучасная назва.

З 2002 г. арганізаванае як акцыянернае таварыства; 99,8 % акцый у дзяржаўнай уласнасці (2005). Аб’ём перапрацоўкі: 8,8 млн.т за год (2004)[1]; 24 млн.т за год (2007)[2]. Галоўныя пастаўшчыкі і партнёры: «Белнафтахім» праз даччыную кампанію «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларусьнафта», «Роснафта» і даччыныя кампаніі «Лукойл» (2004).

З 1999 г. праходзіць мадэрнізацыю; першая стадыя завершаная ў 1999—2004 г., планавыя тэрміны другой стадыі — 2006—2010 г. Вынікі першай стадыі дазволілі нарасціць ступень перапрацоўкі з 59 % (1997) да 71,6 % (2005) з прагназаваным паказчыкам 90 % у 2010 г.; з канца 2004 г. прадпрыемства выпускае дызельнае паліва з якасцю, адпаведнай Еўрастандарту; на 2008 г. планаваўся пачатак выпуску бензіну з якасцю, адпаведнай Еўра-4[удакладніць]. У 2008 годзе да «Нафтана» быў далучаны хімічны завод «Палімір».

У 2020 годзе наваполацкі НПЗ прадаў 173 тыс. т бітуму.

Прадукцыя

Вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае, пячное і маторнае паліва, прадукцыю для хімічнай прамысловасці (бензол, талуол, параксілол) і інш. Вытворчасць разлічана на перапрацоўку 25 млн тон нафты за год.

Больш за 70 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства забяспечвае нафтапрадуктамі Рэспубліку Беларусь, а таксама краіны СНД і далёкага замежжа (Расію, Латвію, Літву, Эстонію, Украіну, Малдову, Казахстан, Чэхію, Польшчу, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Галандыю, Італію, Сірыю, Іран, ЗША і інш).

Спектр прадукцыі складае больш за 70 найменняў нафтахімічнай прадукцыі, уключаючы:

  • аўтамабільны бензін (АІ-95, АІ-98);
  • дызельнае паліва розных марак (у тым ліку дызельнае паліва Еўрапейскай якасці EN 590);
  • паліва для рэактыўных рухавікоў (РТ);
  • кацельнае паліва;
  • масла змазачныя шырокага асартыменту;
  • прысадкі і пакеты прысадак да масла;
  • нафтавыя растваральнікі ў шырокім асартыменце;
  • нафтавыя бітумы (будаўнічыя, дарожныя, дахавыя);
  • водарныя вуглевадароды высокай ступені чысціні (параксілола, артаксілол, псеўдакумол, бензол);
  • серная кіслата і іншыя нафтапрадукты

Санкцыі

ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі[3][4]) у санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША з 2011 года[5]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года. У маі 2021 года ўкраінскія кампаніі спынілі адносіны з «Нафтанам», каб зразумець дакладны механізм работы санкцый ЗША, якія ўступяць 3 чэрвеня, і пралічыць магчымыя дзеянні. Справа ў тым, што банкі адмаўляюцца ад транзакцый на рахункі беларускага прадпрыемства, баючыся таксама трапіць пад амерыканскія абмежаванні[6].

У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС (Чорны спіс Еўрасаюза)[7], Швейцарыі, Канады і Украіны[8].

Сацыяльная інфраструктура

Станам на 2000 год, на прадпрыемствы працавала больш за 5 тыс. чалавек. Завод мае Палац культуры і Палац воднага спорту, 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячы лагер, 8 дашкольных устаноў і інш. Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода абумовіла нараджэнне і развіццё Наваполацка.

Дырэктары

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 512. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Протас С. ААТ «Нафтан»: мадэрнізацыя — шлях да сусветнага ўзроўню / С. Протас // Звязда. — 2010. — 2 верас. — С. 1, 4—5.
  • Расійская замежная энергетычная палітыка — Беларусь...

Спасылкі