Акадэмія медыцынскіх навук СССР

навуковая ўстанова ў СССР
(Пасля перасылкі з АМН СССР)

Акадэмія медыцынскіх навук СССР (АМН СССР) — вышэйшая медыцынская навуковая арганізацыя ў СССР. Заснавана 30 чэрвеня 1944 года пры Наркамаце аховы здароўя СССР.[1] АМН СССР была створана з арганізацыйных элементаў, якія раней складалі комплексныя структуры Таварыства Маскоўскага навуковага інстытута ў памяць 19 лютага 1861 г. (1912—1918), Дзяржаўнага інстытута народнай аховы здароўя (1918—1930), Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны (1932—1944) з непасрэдным перарастаннем апошняга ў АМН СССР з уключэннем у яе склад і шэрагу медыцынскіх устаноў сістэмы Наркамздароўя[2].

Акадэмія медыцынскіх навук СССР
Дата заснавання / стварэння1944
Краіна
Матчына кампаніяАкадэмія навук СССР[d]
ПапярэднікУсесаюзны інстытут эксперыментальнай медыцыны[d]
Атрыманыя ўзнагароды
ордэн Леніна
Дата спынення існавання1992

У 1984 годзе Акадэмія медыцынскіх навук СССР была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

У 1992 годзе АМН СССР Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі была пераўтворана ў Расійскую акадэмію медыцынскіх навук.[3]

Прэзідэнты

  • Мікалай Нілавіч Бурдэнка (1944—1946)
  • Мікалай Мікалаевіч Анічкаў (1946—1953)
  • Аляксандр Мікалаевіч Бакулеў (1953—1960)
  • Мікалай Мікалаевіч Блахін (1960—1968)
  • Уладзімір Дзмітрыевіч Цімакоў (1968—1977)
  • Мікалай Мікалаевіч Блахін (1977—1987)
  • Валянцін Іванавіч Пакроўскі (1987—1992)

Крыніцы