Абарона гонару і годнасці

Абарона гонару і годнасці — адна з формаў судовай аховы правоў фізічных і юрыдычных асоб. Грамадзянін або юрыдычная асоба маюць права патрабаваць праз суд абвяржэння недаказаных звестак, якія ганьбяць іх гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю. Ганебныя звесткі, распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі, абвяргаюцца там жа. Дакумент, які зыходзіць ад юрыдычнай асобы і змяшчае ганебныя звесткі, падлягае адмене. Іншыя выпадкі разглядаюцца судом. Маральная (немаёмасная) шкода кампенсуецца, памер яе вызначаецца судом.

Літаратура