Абвал

Абва́л — раптоўны адрыў і падзенне вялікіх масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююцца як завал.

Абвал на гары Эйгер, Швейцарыя

У выніку буйнейшага Усойскага абвалу, на р. Мургаб (аб'ём пароды 2,2 млрд м), які здарыўся ў 1911 годзе, утварылася Сарэзскае возера на Паміры.

Літаратура

Славутасці