Абвінавачанне

Абвінавачанне ў праве — працэсуальная дзейнасць упаўнаважаных законам органаў ці службовых асоб, якая заключаецца ў даказванні віны асобы, што прыцягваецца да крымінінальнай адказнасці.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае 3 віды абвінавачання:

  • дзяржаўнае (падтрымлівае пракурор),
  • грамадскае (падтрымлівае ўпаўнаважаны прадстаўнік грамадскай арганізацыі ці працоўнага калектыву)
  • прыватнае (падтрымлівае пацярпелы або яго прадстаўнік — адвакат).

Абвінавачанне таксама называецца змест абвінаваўчага тэзіса, сфармуляванага ў пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, а таксама ў абвінаваўчым заключэнні, выступленні абвінаваўцы ў судзе, у абвінаваўчым прыгаворы суда.

Літаратура