Абу-Кебір
горад у Егіпце
Абу-Кебі́р (Абу-Кабір, араб. أبو كبير) — горад у Егіпце, ва ўсходняй частцы дэльты Ніла, трэці па велічыні горад правінцыі Эш-Шаркія (пасля гарадоў Заказік і Більбейс).
Горад
|
Гісторыя
Абу-Кебір быў заснаваны пры Фацімідах. Карэннае насельніцтва горада лічыць сябе нашчадкамі племя Хазіль, якое перавандравала ў гэту мясцовасць для занятку земляробствам.
Гарадскія кварталы
Асноўныя гарадскія кварталы:
- Харбіт
- Эль-Карамус
- Тэль-Абу-Ясін
Адміністрацыйны раён
Раён Абу-Кабір займае плошчу 1230 км². Раён складаецца з 6 сельскіх абшчын, да якіх адносіцца 27 вёсак і 284 дробных паселішчаў.
Спасылкі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)