Адам Бжазінскі
Адам Бжазі́нскі (Бжэскі; 1768?, г. Паставы — ?) — беларускі танцоўшчык. Да 1785 года прыгонны Антонія Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У 1778 годзе саліраваў у школьным спектаклі «Вясковага балета» Г. Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. З 1785 года саліст трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да 1794 года выступаў на прыдворнай сцэне і ў Нацыянальным тэатры. Сярод партый: Парменон («Шлюб самнітаў»), адзін з міністраў («Каралева Банда»), Актавіян («Клеапатра»). У 1794—1797 гг. выступаў у прыватных трупах у Вільні, Варшаве, Гданьску.
Адам Бжазінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1768 |
Месца нараджэння |
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)