Адам Глобус

Ада́м Глобус, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч Ада́мчык (29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.

Адам Глобус
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніУладзімір Вячаслававіч Адамчык
Дата нараджэння29 верасня 1958(1958-09-29)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
ГрамадзянстваСцяг Беларусі
БацькаВячаслаў Адамчык
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасцімастак
Гады творчасціз 1981
Жанрапавяданне
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
ПрэмііЛітаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
adamhlobus.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага[2]. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

Творчасць

У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»[3] (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).

Бібліяграфія

  • Адам Глобус. Імёны. Літаратурныя партрэты / Пад рэд. В. Акудовіча. — Мн.: Логвінаў, 2013. — 122 с. — (Бібліятэка «Беларускі калегіюм»). — 300 экз. — ISBN 978-985-6991-063-2.
  • «Парк» (паэзія, 1988)
  • «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989)
  • «Смерць — мужчына» (1992)
  • «Скрыжаванне» (1993)
  • «Дамавікамерон» (1994)
  • «Толькі не гавары маёй маме» (1995)
  • «Койданава» (1997)
  • «Новы дамавікамерон» (1998)
  • «Post scriptum» (1999)
  • «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000)
  • «Браслаўская стыгмата» (2001)
  • «Сшыткі» (2003)
  • «Дом» (2005)
  • «сУчасьнікі» (2006)
  • «Літары» (2006)
  • «Казкі» (2007)
  • «Convolutus», (2008)
  • «Замак», (2008)
  • PLAY.BY (2009)
  • Новае неба (2010)
  • Зваротная перспектыва (2016)

Дыскаграфія

Альбомы

  • «Песні» (Каўчэг, 2003)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)