Адам Сямёнавіч Шуканаў

Адам Сямёнавіч Шука́наў[1] (20 чэрвеня 1929 — 21 кастрычніка 2018[2]) — савецкі і беларускі мікрабіёлаг, вучоны ў галіне мікалогіі, фітапаталогіі і раслінаводства[3], кандыдат біялагічных навук (1967), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Адам Сямёнавіч Шуканаў
Дата нараджэння20 чэрвеня 1929(1929-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці21 кастрычніка 2018(2018-10-21) (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец
Навуковая сферамікрабіялогія, фітапаталогія, раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнікМ. А. Дарожкін
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Чэмернае Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР (зараз у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру пры кафедры сістэматыкі раслін. Яго навуковым кіраўніком быў М. А. Дарожкін[4]. Выкладчыцкую дзейнасць А. С. Шуканаў пачаў у час вучобы ў аспірантуры — праводзіў палявыя практыкі і лабараторныя заняткі[4]. З 1965 г. на пасадах асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта кафедры. У 1971—1996 гг. загадчык кафедрай сістэматыкі раслін (кафедра батанікі) і адначасова ў 1980—1996 гг. — дэкан біялагічнага факультэта.

У 2007 годзе А. С. Шуканаў выйшаў на пенсію[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. С. Шуканаву належаць навуковы працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых раслін, біяэкалогіі і відавой разнастайнасці грыбоў, асаблівасцях узаемадзеяння патагенных грыбоў і расліны-гаспадара на фізіёлага-біялагічным узроўні і інш. Аўтар больш за 250 апублікаваных прац, у т. л. артыкулаў, навуковых аглядаў, даведнікаў, больш за 30 навукова-метадычных і распрацовак, сааўтар 3-х вучэбных дапаможнікаў[4]. Сярод апублікаванага:

  • Инфекционные болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1973. — 47 с.;
  • Вредители и болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1980. — 54 с. (у сааўтарстве);
  • Малый практикум по низшим растениям. — Мн.: Университетское, 1994. — 288 с. (у сааўтарстве).

У розныя гады А. С. Шуканаў быў членам рэдакцыйных саветаў часопіса «Вестник БГУ» (серыя 2) і зборніка «Ботаника», членам спецыялізаваных навуковых саветаў па абароне дысертацый Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага НДІ бульбаводства і агародніцтва, рэдакцыйнай калегіі «Чырвонай кнігі Беларускай ССР» (1981), «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь» (1993)[4]. Доўгі час з’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства і намеснікам старшыні секцыі мікалогіі[4].

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі