Азербайджанская літаратура

Азербайджанская літаратура бярэ пачатак у фальклоры. Самыя старажытныя помнікі народна-паэтычнай творчасці — так званыя мідыйскія легенды, народныя паданні (7-6 ст.да н.э.). Рэлігійна-філасофскія погляды старажытных азербайджанцаў адлюстраваны ў помніку «Авеста». Гераічны эпас прадстаўлены паэмамі-дастанамі, сярод якіх самы значны «Кёр-аглы». Рамантычныя сюжэты складаюць аснову дастанаў «Аслі і Керэм», «Ашук-Гарыб» і інш. Стваральнікамі, выканаўцамі і зберагальнікамі народнай творчасці былі спевакі-ашугі. Старажытныя пісьмовыя помнікі не захаваліся, але ёсць звесткі, што ў 5 стагоддзі ў Каўказскай Албаніі існаваў алфавіт, былі напісаны арыгінальныя і перакладныя кнігі. У 7-9 стагоддзях узмацніўся араба-ісламскі, у 11 стагоддзі — іранскі ўплыў на азербайджанскую культуру. Арабская і персідская мовы сталі афіцыйнымі, на іх стваралі паэты і вучоныя Хатыб Тэбрылі, Гатран Тэбрызі. Адначасова развівалася азербайджанская мова[1].

Зноскі