Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Азяраны.

Азяранскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уЖыткавіцкі раён
Уключае13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрАзяраны
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 268
Плошча
  • 165 км²
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў3
Афіцыйны сайт (руск.)

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азяранскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 14 мая 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тураўскага пасялковага савета з размешчанай там вёскай Крэмнае[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Перароўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда)[4].

Насельніцтва

На 1 студзеня 1933 — 11 населеных пунктаў, 90 гаспадарак, 517 жыхароў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1969 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1268 чалавек[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.