Актабэ

Актабэ́ (был. Акцю́бінск; каз.: Ақтөбе ) — горад у Заходнім Казахстанё, адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці і аднайменнай гарадской адміністрацыі.

Горад
Актабэ
каз.: Ақтөбе
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Гарадская адміністрацыя
Актабэ
Каардынаты
Акім
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ак-Цюбе, Акцюбінск
Горад з
Плошча
297,39[2] км²
Вышыня цэнтра
225[3] м
Тып клімату
рэзка кантынентальны
Водныя аб’екты
Насельніцтва
417 471[1] чалавек (2017)
Шчыльнасць
горад: 1404 чал./км²
гар. адм.: 203 чал./км²
Агламерацыя
473 913 чалавек (2017) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
7132
Паштовыя індэксы
030000—030021[4]
Аўтамабільны код
04 (раней D)
Код КАТА
151010000[5]
Афіцыйны сайт
akimataktobe.gov.kz
(каз.)(руск.)
Актабэ на карце Казахстана ±
Актабэ (Казахстан)
Актабэ
Актабэ (Акцюбінская вобласць)
Актабэ

Актабэ размешчаны на захадзе Казахстана, у паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці. Плошча — 297,39 км². У 1997 годзе ў веданне адміністрацыі горада перайшла тэрыторыя скасаванага Акцюбінскага раёна. Плошча новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння, што залучае ў сябе сам горад і пяць суседніх сельскіх акруг, склала 2 338 км². У межах горада працякаюць рака Ілек і некалькі яе прытокаў, блізка знаходзяцца Акцюбінскае і Саздзінскае вадасховішчы. З прычыны знаходжання ва ўнутранай частцы Еўразіі і значнай аддаленасці ад акіянаў, клімат горада з’яўляецца рэзка кантынентальным.

Актабэ займае пятае месца сярод гарадоў Казахстана па ліку жыхароў і з’яўляецца самым буйным горадам Заходняга Казахстана. Насельніцтва — 417 471 чалавек (1 кастрычніка 2017 года)[1]. Нацыянальны склад вельмі размаіты. Найболей шматлікія казахі (76,3 %) і рускія (16,89 %). Пераважнае веравызнанне гараджанаў — іслам і хрысціянства. У пяці сельскіх акругах, падначаленых гарадской адміністрацыі, жывуць 56 442 чалавекі. Актабінская агламерацыя, якая ў будучыні павінна «змясціць» 1,3 млн чалавек, складаецца з некалькіх дзясяткаў населеных пунктаў блізка Актабэ.

Горад быў заснаваны атрадам войскаў Расійскай імперыі у 1869 годзе як умацаванне Ак-Цюбе на левым беразе ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе справа ўпадае Каргалы. 25 сакавіка 1891 года селішча атрымала статус павятовага горада Тургайскай вобласці і было пераназвана ў Акцюбінск. У гады Грамадзянскай вайны Акцюбінск стаў цэнтрам рэвалюцыйных сіл Тургайскага краю. Горад напераменку займалі войскі белых і бальшавікоў. У 1919 годзе ў Акцюбінску канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада. У 1921 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Акцюбінскай губерні. Пасля скасавання губерні ў 1928 годзе — цэнтр Акцюбінскай акругі, з 1932 года — цэнтр наватворнай Акцюбінскай вобласці. Насельніцтва горада, як і рэгіёна ў цэлым, пацярпела ад голаду ў 1920-х і ў 1930-х гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Акцюбінску было арганізавана некалькі ваярскіх фармаванняў, у горад быў эвакуяваны шэраг прадпрыемстваў з акупаваных частак СССР. У 1962—1964 гадах — цэнтр Заходне-Казахстанскага краю. З моманту распаду СССР у 1991 годзе горад з’яўляецца цэнтрам Акцюбінскай вобласці ў складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан. Сучасны Актабэ — адзін з найбуйнейшых індустрыйных і культурных цэнтраў краіны з развітай хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцю.

Назва, афіцыйныя знакі

Назва

Герб і казахская назва горада на заездзе ў Актабэ.

З 1891 года, калі ўмацаванне Ак-Цюбе (руск. дарэф. Акъ-Тюбе ці Акъ-Тюбя) стала павятовым горадам Расійскай імперыі, да 1999 года па-руску горад зваўся Актюбинск (Актюбинскъ). 11 сакавіка 1999 года ўказам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева назва горада на рускай мове была зменена на варыянт «Актабэ»[6], што адпавядае закону «Пра мовы» ад 11 ліпеня 1997 года, які абвяшчае: «Традыцыйныя казахскія назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складнікаў населеных пунктаў, а таксама іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў на іншых мовах павінны перакладацца згодна правілам транслітарацыі»

Казахская назва горада ў яе сучаснай арфаграфічнай форме «Ақтөбе» існуе з 1940 года (калі для казахскай мовы быў прыняты алфавіт на грунце кірыліцы). Раней у 1929—1940 гадах гэта назва існавала на казахскім алфавіце на аснове лацінкі — яналіф — у форме Aqtɵbe[7], а яшчэ раней — на казахскім алфавіце на аснове араба-персідскай пісьмовасці ў форме اقتوبە[8]. Цяпер казахская назва на аснове арабскай графікі выкарыстоўваецца[9] інфармацыйнымі рэсурсамі на казахскай мове, якія арыентаваны на казахаў Кітая (найбуйнейшая замежная казахская абшчына) і краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, якія працягваюць выкарыстоўваць традыцыйны алфавіт.

Назва горада, утвораная са слоў ақ (ад цюрк.: aq — белы[10]) і төбе (töpü — узгорак[11]), значыць «белы ўзгорак»[12]. Па гэтай прычыне Актабэ часам звалі «Горад на белым узгорку»[13] або «Белавяршынск» (Бѣловершинскъ)[14]. Слова ақ у казахскай мове, апроч значэння «белы», таксама азначае «неапаганены», «чысты», «нявінны»[15].

Герб

Першы герб Актабэ быў зацверджаны 18 кастрычніка 1968 года (аўтар: С. Т. Сіманаў). Праз 20 гадоў, 24 снежня 1988 года гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў новы герб па праекце мастака М. Ф. Луцына.

У 1998 годзе, да 130-годдзя з дня заснавання Актабэ, быў абвешчаны конкурс на новы герб горада. Журы, што складалася з навукоўцаў, архітэктараў і прадстаўнікоў СМІ, з 50 конкурсных прац прызнала лепшым эскіз акцюбінскага мастака, члена саюза мастакоў Казахстана Сагінтая Алімбетава. Герб быў афіцыйна зацверджаны на 23-й сесіі гарадскога масліхата 24 ліпеня 1998 года.

Герб мае круглую форму, сімвалізуючую «вечнасць светабудовы». Надпіс «Ақтөбе» зроблены белым колерам — колерам «чысціні і святасці», арнаменты блакітнага колеру азначаюць «вечны рух вады», а арнаменты чырвонага колеру — стылізаваныя цюльпаны (цюльпан — неафіцыйны знак горада[16][17]). У цэнтры герба намалявана крылатая істота з арлінай галавой (грыфон)[18].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Касмічны здымак Актабэ і яго наваколля, атрыманы 7 верасня 2017 года са спадарожніка ЕКА Sentinel-2

Геаграфічныя каардынаты горада — 50°18′00″ пн. ш. 57°10′00″ у. д.HGЯO[19].

Горад размешчаны ў паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці, па абодвух берагах[✱ 1] левага прытоку Урала — ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе западае рака Каргалы[20]; у цэнтральнай частцы Падуральскага плато, што ўяўлялае сабой раўніну вышынёй 250—400 м[21]. Характэрнай рысай Падуральскага плато з’яўляецца то, што пад глебамі залягае мелавы мінеральны субстрат (у зніжэннях перакрыты палеагенавымі глінамі), што прыводзіць да таго, што ў месцах, у якіх у выніку эрозіі быў разбураны глебавы пласт, агаляюцца белоцветные мелавыя адклады[22].

Вядомыя асобы

Каментарыі

Заўвагі

Літаратура

Дадатковая літаратура

  • Ақтөбе: Энциклопедия / глав. ред. Тажибаев М. К.. — Актобе: Отандастар-Полиграфия, 2001. — 748 с. — ISBN 5-628-02634-4.

Спасылкі