Алесь Емяльянаў

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952, Забалацце, Чавускі раён — 6 кастрычніка 2005) — беларускі паэт, перакладчык.

Алесь Емяльянаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння20 сакавіка 1952(1952-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці6 кастрычніка 2005(2005-10-06) (53 гады)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціперакладчык, паэт
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Чавускую СШ № 1. З 1969 па 1971 год вучыўся ў БСГА. У 1971—1973 гадах служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі[1].

Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973—1983 гадах — карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», у 1983—1987 гадах — у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — літкансультант СП Беларусі. У 1983 годзе завочна скончыў філфак БДУ[1].

У 1990—1991 гадах — старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі[1].

Памёр 6 кастрычніка 2005 года. Пахаваны ў в. Буцэвічы Мінскага раёна[1].

Творчасць

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 годзе. Першы верш «Kраіна марской крысы» надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Бярозка». Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса «Літаратурная Беларусь». Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса «Буг»[1] Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы «Сугучча» аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменнікаў.

Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі «Ранак поўніцца жыццём», «Нязжатае поле», «На падкове дарог».

Зноскі

Літаратура

  • Галубовіч, Л. Алесь Емяльянаў / Л. Галубовіч // ЛіМ. — 2005. — 14 кастрычні-ка. — С. 15.
  • Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 390.
  • Емяльянаў Аляксандр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1993. — Т.2. — С. 424—425.