Алеся | |
---|---|
Алеся | |
| |
Жанр | опера |
Заснаваны на | аднайменнай п'есе Е. Троіцкага[1] |
Аўтар | лібрэта П. Броўкі і Я. Рамановіча |
Кампазітар | Я. К. Цікоцкі |
Дырыжор | Пятрусь Броўка і Яўген Сцяпанавіч Рамановіч |
Рэжысёр | Б. А. Пакроўскі (руск.) (бел. |
Акцёры | З. І. Бабій Л. П. Александроўская Л. І. Галушкіна К. М. Галкоўскі[2] |
Краіна | БССР |
Год | 1944 |
Пастаноўкі | 24 снежня 1944, 8 лістапада 1947, 24 красавіка 1949, 7 лютага 1952, 14 красавіка 1967 |
«Алеся» (Дзяўчына з Палесся) — опера кампазітара Яўгена Цікоцкага, упершыню пастаўленая ў снежні 1944 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі[2] рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Пакроўскім.
Я. К. Цікоцкі пачаў пісаць оперу ў 1942 годзе ў Маскве, дзе ён удзельнічаў у арганізацыі канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі. Ужо ў другой палове 1943 яна была начарна завершана. Вядома, і лібрэта, і музычная драматургія мелі патрэбу ў дапрацоўцы. Яна вялася нават пасля таго, як была ажыццёўлена першая пастаноўка. Больш за 10 гадоў аўтары і тэатр працягвалі паляпшаць спектакль. Опера перажыла 5 рэдакцый[3].
Кампазітар неаднаразова вяртаўся да свайго сачынення, дамагаючыся большай абагульненасці і цэласці. Ён перапрацаваў драматургію, увёў новыя персанажы і выключыў некаторыя старыя. Опера была пастаўлена ў розных рэдакцыях 4 разы і яшчэ ў адной пастаноўцы быў выкарыстаны яе музычны матэрыял[4][5]:
Усе пастаноўкі адбываліся на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета.
У аснове сюжэту ляжаць адносіны двух закаханых Сяргея і Алесі на фоне партызанскай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны[4].
Музыка спектакля ў 1968 годзе ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР[5].
Як адзначала[3] музыказнавец Арыядна Ладыгіна, пляменніца Л. П. Александроўскай, «Музычная характарыстыка галоўнай гераіні оперы досыць разнапланавая і дынамічная, дазваляе выканаўцы раскрыць багатую гаму перажыванняў. Гераічны пачатак, які, безумоўна, дамінуе, не перашкаджае ў той жа час і пранікнёнай, мяккай лірыцы. Глыбока хвалююць, прама-ткі хапаюць за душу трагічныя інтанацыі арыі „Гора край наш агарнула“ ці песня Алесі „Чаго зоранькi, зоркi ясныя“».
Оперныя і балетныя пастаноўкі, упершыню пастаўленыя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета | |
---|---|
Оперы |
|
Балеты |
|