Альшаніцкая бітва
Альшаніцкая бітва 1527. Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татар каля ракі Альшаніцы (прыток Дняпра), за 30 км на паўднёвы усход ад Кіева 27 студзеня. Са снежня 1526 года татары шматлікімі набегамі на польскія, паўднёва-беларускія і літоўскія землі прычынялі вялікія страты. 7000 коннікаў ВКЛ на чале з вялікім гетманам К. Астрожскім і палявым гетманам Я. Радзівіллам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і іншыя дагналі татар (24000 чалавек на чале з царэвічам Малаем) на рацэ Альшаніцы, разбілі іх і вызвалілі 80000 палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.
Бітва пад Альшаніцай | |||
---|---|---|---|
Дата | 27 студзеня 1527 года | ||
Месца | каля сяла Альшаніца (суч. Ракітнянскі раён Кіеўская вобласць). | ||
Вынік | перамога Вялікага княства Літоўскага | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
| |||
Літаратура
- Пазднякоў В. Бітва на Альшаніцы 1527 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 333-334. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)