Аляксандра Віктараўна Герасіменя

беларуская плаўчыха
(Пасля перасылкі з Аляксандра Герасіменя)

Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Аляксандра Герасіменя
Агульная інфармацыя
Полжаночы
Поўнае імяАляксандра Віктараўна Герасіменя
Спецыялізацыяплаванне на спіне
50 м, 100 м, 200 м,
плаванне вольным стылем
50 м,100м
Нарадзілася31 снежня 1985(1985-12-31) (38 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
ТрэнерыАлёна Клімава
Рост176 см
Вага55 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера

Чэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 года ў Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 года ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў.

А. Герасіменя — срэбраны прызёр Алімпіяды 2012

Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.

На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спіне[2].

27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі).

Грамадска-палітычная дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[5]. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні[6].

26 снежня 2022 года ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўлення волі[7].

Узнагароды

Сям’я

Муж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін[11]. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію[12].

Зноскі

Спасылкі

Інтэрв’ю і артыкулы