Аляксандр Іванавіч Родзін

беларускі мастак

Алесь Ро́дзін, поўнае імя Аляксандр Іванавіч Ро́дзін (15 мая 1947, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 19 снежня 2022) — беларускі мастак.

Аляксандр Іванавіч Родзін
Фатаграфія
Дата нараджэння15 мая 1947(1947-05-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці19 снежня 2022(2022-12-19) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак
Жанрпартрэт
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Баранавічах у 1947 годзе. Вучыўся ў мастацкай студыі В. Вярсоцкага і мастацкай школе № 1. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе, у якім займаўся ў майстэрнях Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца.

Мастак-авангардыст, аўтар футурыстычных карцін і шматгадовы арганізатар фестываляў эксперыментальнага мастацтва «Дах».

Карціны выстаўляліся ў Францыі, Італіі, Нідэрландах, Бельгіі і іншых краінах. Доўгі час працаваў у берлінскім арт-цэнтры «Тахелес». Адрэстаўраваныя творы мастака ў 2022 годзе прадстаўлены ў Мінску[2].

Творчасць

Працаваў у галіне жывапісу, графікі. Аўтар твораў «Мегаполіс» (1975), «Міфалагема тысячагоддзя. Нон стоп панарама» (1986—2000), «Двайны стандарт» (1986), «Ноч неапазнаных сутнасцей» (1987), «XXI стагоддзе» (1989—1991), «Пустэльнікі» (1993—1996), «Апакаліпсіс» (1994—1997), «Кругі пазнання» (1996—1997), цыкла «Сіндром Адраджэння» (1996—1997), паліпціха «Стварэнне сусвету» (1999—2001). Творчасці ўласцівы сюррэалістычная манера выканання, графічнасць, дэталізацыя сюжэта, спалучэнне абстрактнасці мыслення і фігуратыўнасці выяў.[3]У лютым-сакаівіку 1994 года ў мінскай «6-я лінія» прайшла выстаўка твораў Алеся Родзіна.

У 2001 годзе ў Берліне ў Доме мастакоў Tacheles адкрылася выстаўка сучаснага беларускага мастацтва Dасh, у ёй былі прадстаўлены творы Алеся Родзіна. Падзея змяніла лёс мастака. На працягу 13 гадоў у вялізнай выставачнай зале па некалькі месяцаў экспанаваліся манументальныя жывапісныя палотны Родзіна, сам ён штодня праводзіў майстар-класы для наведвальнікаў.

З 2003 года разам са Змітром Юркевічам Родзін ладзіў штогадовы фестываль «ДАХ» — некалькі фестываляў адбыліся і ў Мінску ў Палацы мастацтва.

У лютым-сакавіку 2024 года ў Мінску, у Палацы мастацтва, прайшла выстаўка памяці Алеся Родзіна «Эксперыментальны кантакт», у Баранавічах, у выставачнай зале краязнаўчага музея — выстаўка жывапісу «Шлях, што абраў».[4]

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)