Аляксандр Аляксандравіч Кольчанка

Алякса́ндр Алякса́ндравіч Ко́льчанка (укр.: Олександр Олександрович Кольченко; нар. 26 лістапада 1989 года; Сімферопаль, УССР, СССР) — актывіст левых арганізацый Крыма і ўсёй Украіны, студэнт. Арыштаваны расійскімі ўладамі Крыма ў 2014 годзе па абвінавачванні ў антырасійскай дзейнасці. Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай[1].

Аляксандр Аляксандравіч Кольчанка
укр.: Олександр Олександрович Кольченко
Род дзейнасціпрафсаюзны дзеяч, эколаг, археолаг, абаронца навакольнага асяроддзя
Дата нараджэння26 лістапада 1989(1989-11-26) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Order for Bravery 1st Class of Ukraine Order For Courage
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся і жыў у Сімферопалі. Вучыўся ў каледжы па спецыяльнасці «менеджар па турызме». Паступіў на завочнае аддзяленне геаграфічнага факультэта Таўрычаскага нацыянальнага ўніверсітэта, паралельна працаваў грузчыкам на пошце і ў друкарні[2]. Працаваў на археалагічных раскопках.

З’яўляецца актывістам левых, прыродаахоўных і прафсаюзных арганізацый. Браў удзел у акцыях студэнцкага прафсаюза «Студэнцкае дзеянне[ru]», у пратэстах працаўнікоў «Крымтралейбусу»[3]. Таксама арганізоўваў акцыі ў памяць пра антыфашыстаў Анастасію Бабураву і Івана Хутарскога[ru], браў удзел у барацьбе супраць забудовы Залескага парку ў Сімферопалі[4].

У 2014 годзе браў удзел у праўкраінскіх мітынгах у Крыме.

Вядомы сярод актывістаў па мянушцы Тундра.

Пераслед і арышт

16 мая 2014 года арыштаваны ў Сімферопалі па абвінавачанні ў падпале офісаў «Адзінай Расіі» і «Рускай супольнасці Крыма», а таксама ў падрыхтоўцы выбуху ля мемарыялу вечнага агню. 23 мая вывезены ў Маскву. Тэрмін следства быў падоўжаны судом да 20 жніўня 2015, пазней да 16 мая 2015 года. 13 мая тэрмін арышту падоўжаны да 16 ліпеня 2015[5].

Акрамя таго, Кольчанка абвінавачваецца ў прыналежнасці да крайне правай арганізацыі Правы сектар, а таксама ў змове з Алегам Сянцовым, Генадзем Афанасьевым і Аляксеем Чэрніем з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў.

Аляксандр Кольчанка не пайшоў на супрацоўніцтва са следствам і адмаўляў уласную віну. Ягоным адвакатам з’яўляецца Святлана Сідоркіна[6].

Абарона Кольчанкі настойвала, што ён з’яўляецца ўкраінскім грамадзянінам, але Сімферопальскі суд абвяргаў гэта, матывуючы тым, што Кольчанка не паспеў своечасова адмовіцца ад расійскага грамадзянства. Праз гэта яму забаранялі сустрэцца з украінскім консулам[7]. Тым не менш, у адказе на запыт дэпутата Аляксандра Брыгінца Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі прызнала Кольчанку разам з іншымі арыштантамі грамадзянамі Украіны[8].

1 чэрвеня 2015 года следчы накіраваў абвінаваўчае заключэнне ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі. 11 чэрвеня намеснік генеральнага пракурора Расіі Віктар Грынь[ru] зацвердзіў заключэнне і перадаў справу Кольчанкі і Сянцова ў суд. 10 ліпеня растоўскі суд падоўжыў тэрмін арышту Кольчанкі і Сянцова да студзеня 2016 года. Першае пасяджэнне суда па сутнасці справы адбылося 21 ліпеня[9]. Справу разглядаў Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд. Кольчанку абвінавачвалі па артыкулах Крымінальнага кодэксу РФ 205.4, частка 2 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы) і артыкуле 205, пункт «а».

25 жніўня у Растове-на-Доне суддзём Сяргеем Міхайлюком Аляксандр Кольчанка быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму[10].

31 мая 2018 года абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова[11].

Рэакцыя ва Украіне і свеце

Пікетчык з плакатам у абарону Кольчанкі. Екацярынбург, 6 лютага 2017 года

Міністэрства замежных спраў Украіны 30 мая 2014 года накіравала ў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі ноту, у якой патрабавала неадкладнага вызвалення ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку Сянцова і Кольчанкі[12].

Арганізацыя «Аўтаномны супраціў», якая лічыць Кольчанку сваім прыхільнікам, праводзіць шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку.

30 чэрвеня 2015 года адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Кольчанкі ў Парыжы ля расійскага пасольства[13].

Парламенцкая асамблея АБСЕ на пачатку ліпеня 2015 года заклікала Расію неадкладна вызваліць і вярнуць ва Украіну ўкраінскіх грамадзян, што незаконна ўтрымліваюцца, у тым ліку Аляксандра Кольчанку[14].

3 жніўня 2015 года міжнароднае таварыства «Мемарыял» прызнала Аляксандра Кольчанку палітычным вязнем у Расіі[15][16].

25 верасня 2015 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзнагародзіў Кольчанку і Сянцова ордэнам «За мужнасць» І ступені[17].

У снежні 2015 года ў межах кампаніі Amnesty International расійскі музыкант Барыс Грабеншчыкоў падпісаў ліст да Генпракурора РФ з заклікам адмяніць прысуды ўкраінскім актывістам Аляксандру Кольчанку, Алегу Сянцову і Генадзю Афанасьеву[18].

У чэрвені 2018 года сейм Рэспублікі Польшча прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Расійскую Федэрацыю вызваліць украінскіх палітвязняў, у тым ліку Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку[19][20].

Вяртанне ва Украіну

Вяртанне Аляксандра Кольчанкі ва Украіну

Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай і вярнуўся ва Украіну[1]. Адразу пасля вызвалення ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі разам з Алегам Сянцовым. Адноўлены ў якасці студэнта ў эвакуіраваным з Крыма Таўрычаскім нацыянальным універсітэце, жыў разам з сям’ёй у інтэрнаце[21]. У лістападзе 2019 года «Фонд Пінчука» купіў для Кольчанкі і яшчэ 4 вызваленых з Расіі кватэры ў Кіеве[22].

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 2022 года Кольчанка вясной праходзіў баявую падрыхтоўку ў Кіеве, а затым падпісаў кантракт з УСУ. У красавіку ён ажаніўся[23].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі