Аляксей Пятровіч Зефіраў

вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі

Аляксей Пятровіч Зефі́раў[1] (25 сакавіка 1907, Гомель — 8 верасня 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1968), доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1958).

Аляксей Пятровіч Зефіраў
Дата нараджэння12 (25) сакавіка 1907
Месца нараджэнняГомель, Магілёўская губерня,  Расійская імперыя
Дата смерці8 верасня 1979(1979-09-08) (72 гады)
Месца смерціМасква
Грамадзянства
Род дзейнасціхімік
Навуковая сферанеарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар тэхнічных навук
Навуковае званнечлен-карэспандэнт АН СССР, прафесар
Альма-матарМаскоўскі інстытут каляровых металаў і золата
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэміяДзяржаўная прэмія СССР — 1978

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гомель Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і працаваў у прафсаюзных арганізацыях у Тамбове. У 1927 годзе паступіў у Данецкі горны інстытут і ў 1929 годзе быў пераведзены ў Маскоўскую горную акадэмію, пазней — у наноў створаны Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата, які скончыў у 1932 годзе. З 1932 года працаваў у трэсце «Алтайзолата», прайшоўшы шлях ад галоўнага металурга да намесніка галоўнага інжынера. У 1935 годзе пераведзены ў Маскву на пасаду начальніка сектара апрацоўкі руд трэста «НИС золото». У 1936 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры высакародных металаў Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата, якую скончыў у 1939 годзе. З 1937 года займаў пасаду начальніка тэхнічнага аддзела трэста «Галоўусходзолата» («Главвостокзолото»), з 1940 года — галоўнага інжынера Галоўнага ўпраўлення прамысловасці рэдкіх металаў. У 1943—1946 гг. дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута рэдкаметальнай прамысловасці. З 1946 г. галоўны інжынер, пазней — пешы намеснік начальніка Другога ўпраўлення пры Савеце міністраў СССР. З 1953 г. А. П. Зефіраў у апараце Міністэрства сярэдняга машынабудавання СССР: начальнік Тэхнічнага ўпраўлення, з лістапада 1954 г. — намеснік начальніка Навукова-тэхнічнага ўпраўлення. У 1954 годзе А. П. Зефіраву прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. З 1977 года ён на пасадзе дырэктара Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічных тэхналогій. У лістападзе 1967 г. вучоны абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па Аддзяленню фізікахіміі і тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, спецыяльнасць — тэхналогія неарганічных матэрыялаў і металургія.

Памёр А. П. Зефіраў 8 верасня 1979 г. у Маскве.

Педагагічная дзейнасць

У 1948—1951 гг. А. П. Зефіраў старэйшы выкладчык, у 1958—1961 гг. загадчык кафедрай тэхналогіі рэдкіх і радыеактыўных рэчываў (у 1961—1967 гг прафесар) Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева. У 1955—1958 гг. — прафесар, загадчык кафедрай металургіі і металазнаўства Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

А. П. Зефіраў займаўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі рэдкіх, радыеактыўных і высакародных металаў. Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні ў прамысловую вытворчасць газавых бязводных метадаў атрымання аксідаў, фтарыдаў, металічнага урану і яго сплаваў і інш.У 1969—1979 гг. уваходзіў у склад Навуковага савета па тэарэтычным асновам хімічнай тэхналогіі Акадэміі навук СССР, у 1972—1979 гг. у склад Навуковага савета па неарганічнай хіміі. Таксама быў членам навуковых саветаў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнай тэхналогіі, Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў, секцыі Камітэта па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Атомная энергия» і «Атомная техника за рубежом».

А. П. Зефіраву належаць больш за 200 навуковых прац.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі