Алівін

хімічнае злучэнне

Аліві́н — пародаўтваральны мінерал, магнезіяльна-жалезісты сілікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. У складзе алівіну 8—12 (часам да 20) % FeO і 45—50 % MgO. Разнавіднасці — хрызаліт, гіяласідэрыт, фаяліт-гартаналіт.

Алівін
Формула(Mg,Fe)2[SiO4]
ПрымесьNi,Ca
СінгоніяРамбічная
КолерЗялёны
Колер рысыБелая
БляскШкляны
Цвёрдасць6,5—7
Зломракавісты
Шчыльнасць3,27—3,37 г/см³

Уласцівасці

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае зярністыя, вострапрызматычныя крышталі. Колер аліўкава-зялёны, бутэлечна-зялёны, жоўты, карычневы, шэры. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3000—4200 кг/м³. Крохкі.

Паходжанне і распаўсюджанне

Алівін з’яўляецца звычайным матэрыялам метэарытаў, знойдзены ў грунце Месяца. Зрэдку сустракаецца ў асадкавых пародах. З’яўляецца пародаўтваральным мінералам асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжання.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі