Алінаўка (Чэрняхіўскі раён)

былая чэшская калонія Славіўскаго сельскага савета Чэрняхіўскага раёна Жытомірскай вобласці

Алінаўка (укр.: Алинівка, Аліновка, руск.: Алиновка, польск.: Alinówka) — былая чэшская калонія Славіўскаго[uk] сельскага савета Чэрняхіўскага раёна Жытомірскай вобласці.

Былая калонія
Алінаўка
укр.: Алинівка
руск.: Алиновка
польск.: Alinówka
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Славіўскі сельскі савет
Заснаваны
1893
Былая калонія з
Насельніцтва
  • 185 чал. (1927)

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва: 1899 г. — 19 дамоў і 99 жыхароў[1], 1906 г. — 27 дамоў і 153 жыхары[2], 1911 г. — 28 дамоў і 147 жыхароў[1], 1923 г. — 26 дамоў і 178 жыхароў[3], 1924 г. — 30 дамоў і 179 жыхароў (пераважна асоб чешскай нацыянальнасці)[4], 1927 г. — 35 дамоў і 185 жыхароў[1].

Гісторыя

Заснавана ў 1893 годзе. Размяшчалася ў паўкіламетры на поўдзень ад с. Славіў. Галоўным заняткам каланістаў было земляробства, важнай галіной якога было вырошчванне хмеля[1].

У канцы XIX стагоддзя — калонія Гарошкаўскай[uk] воласьці Жытомірскаго павету Валынскай губерні, у 29 вярстах ад г. Жытомір[5]. У 1905 годзе гаспадаркі ў Алінаўцы вырабілі 400 коп хмеля[1].

У 1906 годзе — калонія Гарошкаўскай воласці (1-га стану) Жытомірскага павета Валынскай губерні. Адлегласць да губернскага і павятовага цэнтра, г. Жытоміра — 26 вёрст, да валасной управы ў мястэчку Гарошкі — 16 вёрст. Паштовае аддзяленне — Гарошкі[2]. У 1917 годзе памер палявых плошчаў складаў 279,5 дзесяцін зямлі[1].

У 1923 годзе калонія ўвайшла ў склад новаўтворанага Славоўскага сельсавета, які ад 7 сакавіка 1923 года ўключаны ў новаўтвораны Кутузаўскі (пазней — Валадарскі) раён Жытомірскай[uk] (пазней — Валынская) акругі[6]. Размяшчалася ў 18 вёрстах ад раённага цэнтра, мясц. Кутузава, і 3 вярсты ад цэнтра сельсавета, с. Славіў[3]. 28 верасня 1925 года калонія, у складзе сельсавета, перададзена ў Чэрняхіўскі раён Валынскай акругі[6].

Знятая з уліку населеных пунктаў у 1939 годзе[1].

Зноскі