Арагонская мова

Арагонская мова (idioma aragonés, luenga aragonesa) — гістарычная раманская мова іспанскай правінцыі Арагон. Раней лічылася дыялектам іспанскай, але сёння ўсё больш даследчыкаў разглядаюць яе як асобную мову.[1]

Арагонская мова
Саманазваaragonés [ˌa.ɾa.ɣɔ.ˈnes]
КраіныІспанія
РэгіёныАрагон
Арганізацыя, якая рэгулюеAcademia de l’Aragones
Агульная колькасць носьбітаў42 000
Статусадраджаецца
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям’я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Пісьменнасцьлацініца
Моўныя коды
ISO 639-1an
ISO 639-2arg
ISO 639-3arg
Atlas of the World’s Languages in Danger330
Ethnologuearg
ELCat949
IETFan
Glottologarag1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя

Да 1478 года арагонская мова ўжывалася як афіцыйная нароўні з каталонскай у каралеўстве Арагон. Пасля аб’яднання каралеўства з Кастыліяй пачала знікаць. У пачатку XX стагоддзя захавалася толькі ў вёсках на поўначы правінцыі. Час дыктатуры Франка стаў для гэтай мовы, як і для астатніх рэгіянальных моваў Іспаніі, цяжкім выпрабаваннем — яе фактычна забаранілі[2]. Наступствы для мовы былі амаль фатальнымі. Апошні перапіс паказаў, што на арагонскай, як на роднай мове, размаўляе каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ каля 20 тысяч трошкі ведаюць яе ці ўжываюць як другую мову (гэта стала магчыма дзякуючы руху за выратаванне і развіццё мовы — так званы, «рух араганесістаў»)[3].

Дыялекты

Амаль кожная вёска на поўначы Арагона мае сваю гаворку. Гаворкі аб’ядноваюцца ў тры асноўныя дыялекты. Гэта ўскладняе стварэнне адзінага варыянта літаратурнай мовы.

Асноўны рысы

Арагонская мова мае шмат адрозненняў ад іспанскай у фанетыцы і лексіцы. Некаторыя рысы паказваюць яе роднасць да каталонскай мовы і гасконскага дыялекта аксітанскай мовы.

Статус

У 1997 годзе ў парламенце Арагона быў прапанаваны праект Закона пра мовы з мэтай надаць арагонскай мове статус афіцыйнай. Праект яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы[4].Арагонская мова ужываецца таксама ў літаратуры i музыцы. Выдадзена некалькі слоўнікаў. Таксама яна выкладаецца як прадмет у некаторых школах.

Заўвагі

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portalada арагонскай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў арагонскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Арагонская мова»