Аральскае мора

Аральскае мора (Арал; каз.: Арал теңізі, узб.: Orol dengizi) — былое бяссцёкавае салёнае возера ў Сярэдняй Азіі, на мяжы Казахстана і Узбекістана.

Аральскае мора
каз.: Арал теңізі
узб.: Orol dengizi
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора31 м
Даўжыня
  • 428 км
Шырыня284 км
Плошча13,9 тыс. (25 лістапада 2010г.)[1]. км²
Аб’ём27,1 тыс. км³
Найбольшая глыбіня42 м і 8,7 м
Басейн
Плошча вадазбору690 000 км²
Размяшчэнне
Краіна Казахстан
Аральскае мора (Казахстан)
Аральскае мора
Аральскае мора
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1960-х гадоў узровень мора (і аб’ём вады ў ім) хутка змяншаецца з прычыны гідратэхнічнага будаўніцтва і забору вады з рэк Амудар’я і Сырдар’я з мэтай арашэння. Да пачатку абмялення Аральскае мора было чацвёртым па велічыні возерам у свеце[2].

У 2002 годзе Казахстан ініцыяваў праект рэгулявання рэчышча Сырдар’і дзеля захавання паўночнай часткі Аральскага мора. Была збудавана Какаральская плаціна Аральскага мора, дамбы на Сырдар’і, вадасховішчы. Па выніках першай фазы праекта да 2022 года прапускная здольнасць Сырдар’і істотна павялічылася, аб’ём вады ў Аральскім моры вырас з 15,6 км³ да 27,1 км³, адначасова зменшылася мінералізацыя вады з 23 да 17 г/л[3].

Зноскі