Асмолавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Асмо́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Асмолавічы.

Асмолавіцкі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уКлімавіцкі раён
Уключаў13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрАсмолавічы
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання11 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аўтухоўскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яноўскага (8 населеных пунктаў: Асмолавічы, Аўтухоўка, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Саўна, Ташна і Фядотаўка) і Ціманаўскага (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.