Астрашыцкагарадоцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Астрашыцкагарадо́цкі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Астрашыцкі Гарадок.

Астрашыцкагарадоцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уМінскі раён
Уключае15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрАстрашыцкі Гарадок
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
СтаршыняАндрэй Мікалаевіч Мацкевіч
Насельніцтва (2019)7 031
Астрашыцкагарадоцкі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска, з 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5730 чалавек[3], з іх 86,5 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 7031 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.