Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў 15661795 гадах. Цэнтр — Ашмяны. Уваходзіў у склад Віленскага ваяводства. У XVIXVII стст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ[удакладніць] 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам»[1], а колькасць дымаў скарацілася больш за 50 %[2].

Ашмянскі павет
Краіна
Уваходзіць уВіленскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння1566
Дата скасавання1795
Насельніцтва (1790)118 475
Плошча15 925 км²
Ашмянскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Павятовая пячатка

Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі, дзе быў створаны новы Ашмянскі павет.

Павет прафесійна вывучае гісторык Герман Брэгер.

Зноскі

Літаратура