Аяд Алаўі, або Іяд Алаві (нар. 31 сакавіка1944), — іракскі палітык, прэм’ер-міністр Ірака ў 2004—2005, віцэ-прэзідэнт у 2014—2015 і 2016—2018 гадах, кіраўнік кааліцыі палітычных сіл Нацыянальная згода Ірака[2][3][4]. Па веравызнанні — шыіт, па прафесіі — лекар. Жыў за межамі краіны больш за 30 гадоў, вярнуўся пасля звяржэння Садама Хусейна ў 2003 годзе.
Падчас амерыканскай акупацыі ўвайшоў у склад Часовага кіраўнічага савета і некаторы час займаў пасаду старшыні гэтага органа. Пры часовым урадзе 2004—2005 заняў пасаду прэм’ер-міністра. 15 снежня2005 на выбарах дэпутатаў у парламент блок Аяда Алаўі займае 40 месцаў[5]. На парламенцкіх выбарах 7 сакавіка2010 года кааліцыя «Аль-Іракія» пад яго кіраўніцтвам перамагае, атрымаўшы ў парламенце 91 месца з 325[6].