Аўдыт

Аўдыт (ад лац. audit — ён чуе) — праверка фінансавай справаздачнасці кампаніі аўдытарам.

Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

Бухгалтар • Бухгалтэрыя
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запіс • Праводка
Дэбет = Крэдыт • Актыў = Пасіў
Калькуляцыя • Сабекошт
МСФС • GAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб неразмеркаваным прыбытку
Справаздача аб змене капіталу
Кансалідаваная • Камбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік выдаткаў • Фінансавы ўлік • Судовая бухгалтэрыя
Улік фондаў • Кіраўнічы ўлік • Падатковы ўлік
Бюджэтны ўлік • Банкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Прыватны аўдыт праводзіцца па запыце: напрыклад, калі група акцыянераў запрашае аўдытара для праверкі фінансавай дзейнасці АТ.

Абавязковы аўдыт — юрыдычна абаснаванае мерапрыемства. У развітых краінах кампанія павінна прадставіць банку справаздачу незалежнага аўдытара аб яе фінансавым стане.

У дадзены момант функцыі аўдыту выходзяць за межы праверкі фінансавай дзейнасці прадпрыемства. Напрыклад, у абавязанасць знешніх аўдытараў уваходзяць:

  • аперацыйны аўдыт — дзейнасць, падобная да кансалтынгу кампаніі па пытаннях кіравання (ацэнка працы маркетынгу, ацэнка эфектыўнасці структуры кампаніі і г. д.)
  • аўдыт адпаведнасці дзейнасці — праверка адпаведнасці дзейнасці кампаніі правілам, усталяваным вышэйшымі органамі або законадаўствам (выкананне законадаўства аб мінімальным заробку, ацэнка заключаных кантрактаў з пункту гледжання юрыдычных патрабаванняў і інш.)
  • і іншыя

Гл. таксама

  • Аўдыт бухгалтарскай справаздачнасці

Спасылкі