Аўчоса

рака ў Беларусі

Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).

Аўчоса
Характарыстыка
Даўжыня11 км
Басейн26 км²
Вадацёк
Выток 
 • Месцазнаходжанне0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара
 • Каардынаты54°10′53″ пн. ш. 30°30′00″ у. д.HGЯO
ВусцеБася
 • Месцазнаходжаннекаля паўночнай ускраіны вёскі Карасі
 • Каардынаты54°13′51″ пн. ш. 30°37′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаБася → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
РэгіёнМагілёўская вобласць
РаёнШклоўскі раён
physical
Аўчоса
Аўчоса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км².Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.

Назва

Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[1]. Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільні)[2]. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥kos[3].

Зноскі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі