Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў

(Пасля перасылкі з А. Грачанікаў)

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (8 верасня 1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык[2].

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння8 верасня 1938(1938-09-08) ці 1938[1]
Месца нараджэння
Дата смерці7 сакавіка 1991(1991-03-07) ці 1991[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціперакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту[2], у 1960—1962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркама камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гадах — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва»[2], у 1971—1976 гадах — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 года — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 года — часопіса «Бярозка», з 1982 года — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965)[2].

Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», прэміі на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978) за зборнік паэзіі «Звезды и курганы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)