Адам Нарушэвіч

біскуп смаленскі і луцкі, гісторык, пісьменнік
(Пасля перасылкі з А. Нарушэвіч)

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік. З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў.

Адам Нарушэвіч
Герб
пісар вялікі духоўны літоўскі
24 сакавіка 1781 — чэрвень 1788
ПапярэднікЮзаф Казімір Касакоўскі
ПераемнікМіхал Хамінскі
біскуп луцкі
з 3 чэрвеня 1790
ДыяцэзіяЛуцкая дыяцэзія[d]
ПапярэднікФелікс Павел Турскі[d]
ПераемнікКаспар Цецішоўскі
біскуп смаленскі
з 28 лістапада 1788
ДыяцэзіяСмаленская дыяцэзія
ПапярэднікГабрыэль Вадзынскі
ПераемнікТыматэвуш Гажэнскі[d]
тытулярны біскуп
з 13 сакавіка 1775
ДыяцэзіяЭмауская дыяцэзія[d]
каад’ютар[d] (Смаленская дыяцэзія)
з 13 сакавіка 1775
Адукацыя
Дзейнасцьпаэт, гісторык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне20 кастрычніка 1733(1733-10-20)[2][3]
Смерць6 ліпеня 1796(1796-07-06)[2] (62 гады)
Пахаванне
ДынастыяНарушэвічы
БацькаЕжы Нарушэвіч[d]
МаціПаўліна з Абрамовічаў[d]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1748 годзе скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, у 1754 годзе — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.

Творчасць

А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з’яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.

Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.

Гл. таксама

Крыніцы

  • Adam Naruszewicz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)