Барыс Маркавіч Брагінскі

вучоны, урач

Барыс Маркавіч Брагінскі (17 студзеня 1926, г. Кіеў, Украіна — 31 жніўня 1972) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1969).

Барыс Маркавіч Брагінскі
Дата нараджэння17 студзеня 1926(1926-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці31 жніўня 1972(1972-08-31) (46 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец, урач
Навуковая сфератэрапія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут імя А. А. Багамольца (1947).

Працаваў у Украінскім навукова-даследчым інстытуце харчавання (1947—1953, навуковы супрацоўнік клініка-эксперыментальнага аддзела), Таджыкскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1953—1963, дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1963, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі).

Навуковыя інтарэсы: клінічная вітаміналогія; паталогія печані; атэрасклератычныя пашкоджанні сасудаў і сэрца.

Зноскі

Літаратура

  • Обмен рибофлавина при поражениях печени : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Б. М. Брагинский. — Сталинабад, 1956.
  • Брагінскі Барыс Маркавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 377.
  • Брагінскі Барыс Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Брагинский Борис Маркович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 435. (руск.)

Спасылкі