Беларуская мова ва Украіне

Белару́ская мова ва Украі́не (укр.: білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, а таксама ў асяроддзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.

Найбольш распаўсюджаныя мовы беларусаў паводле рэгіёнаў Украіны. Чырвоны — рэгіёны, дзе большасць беларусаў лічыць роднай мовай рускую, зялёны — беларускую, блакітны — украінскую.
Беларусы па паветах Расійскай імперыі і камітатах Аўстра-Венгрыі ў межах сучаснай Украіны. Пры перапісе насельніцтва ў Расіі нацыянальнасць вызначалася паводле мовы, што, такім чынам, у выпадку з расійскай часткай Украіны сведчыць пра долю беларускамоўнага насельніцтва.

Статыстычныя звесткі

Паводле звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года беларускую мову ва Украіне назвалі роднай 56 249 асоб, у тым ліку 19,8 тысяч этнічных беларусаў. Найбольшая колькасць беларускамоўнага насельніцтва Украіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы працэнтны паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях — 0,26%, 0,19% і 0,18% ад насельніцтва адпаведна.

Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Украіны 2001 года сведчаць пра павелічэнне сярод беларусаў Украіны долі рускамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост долі асоб, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэнне працэнтнай долі асоб, што лічаць у якасці роднай мовы беларускую мову.

Родная мова беларусаў ва Украіне згодна з перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[1][2]:

197919892001
руская56,0%55,2%62,5%
беларуская35,1%35,5%19,8%
украінская8,9%9,3%17,5%
іншая0,02%0,1%0,2%

У параўнанні з данымі перапісу насельніцтва 1989 года скарацілася доля асоб, што ўказваюць пра сваё валоданне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5% украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7[1][2].

Населеныя пункты

Ніжэй прыведзены спіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10% ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 года[3]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асоб.

ЗнаходжаннеДоля беларускамоўных
Вясёлая ДалінаЕнакіеўская гарадская рада,
Данецкая вобласць
60,0
ІльічоўкаСветлаводскі раён,
Кіраваградская вобласць
40,0
Красны БорШацкі раён,
Валынская вобласць
27,3
АмялушаЯмільчынскі раён,
Жытомірская вобласць
25,0
ГаннаўкаПрыазоўскі раён,
Запарожская вобласць
19,6
ТрудавоеБаштанскі раён,
Мікалаеўская вобласць
19,1
СасноўкаЗолачаўскі раён,
Харкаўская вобласць
15,4
КалашнікіСафіеўскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
14,3
СадкіСумскі раён,
Сумская вобласць
14,3
Новы МірКрыварожскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
12,6
ГаркавецКраснакуцкі раён,
Харкаўская вобласць
12,5
ВасілеўкаБеразнегувацкі раён,
Мікалаеўская вобласць
12,5
АленаўкаШырокаўскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
12,0
КісоўкаКаломацкі раён,
Харкаўская вобласць
12,0
ПіянерАхтырскі раён,
Сумская вобласць
11,8
ДмітраўкаКаломацкі раён,
Харкаўская вобласць
11,1
ГодыньРатнеўскі раён,
Валынская вобласць
10,0
СкелькіВалкаўскі раён,
Харкаўская вобласць
10,0
КанавалікАхтырскі раён,
Сумская вобласць
10,0

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі