Беларуская мова ў Беларусі

Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Колькасць носьбітаў

Паводле перапісу 1989 года беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у тым ліку 80,2 % беларусаў[1].

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[2].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[3].

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[4].

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды. Вядомасць атрымаў выпадак, калі ў красавіку 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў абурэнне пасля ўстаноўкі беларускамоўнага табло «Выконвай хуткасны рэжым» на так званай «прэзідэнцкай» трасе. У выніку была вернута, па словах беларускага кіраўніка, «нармальная назва» на рускай мове. Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў у сваім каментары з гэтай нагоды сказаў, што кіраўнік дзяржавы не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытанні, якое вельмі абвастрылася. Ён заўважыў: «У Расіі добра разумеюць, што калі ўплыў беларускай мовы ў нашай краіне будзе пашырацца, то ніякай анексіі не адбудзецца. Таму цяпер у іх ёсць важная задача — знішчыць культурна-моўныя прыкметы на нашай тэрыторыі»[5]. Палітычны аглядальнік Уладзімір Глод адзначыў, што Лукашэнку выгаднае пашырэнне ролі беларускай мовы, але каб гэта ня кідалася ў вочы[6].

У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90% з іх лічаць беларускую роднай, каля 25% лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзе[7][8][9]. Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместу[10].

Адукацыя

Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[11].

Дашкольная адукацыя

Колькасць дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання[12][13]
Брэсцкая вобласць
200520112012
Беларуская16,615,815,7
Руская77,580,281,1
Беларуская і руская5,94,03,1
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская1,21,41,4
Руская91,194,594,7
Беларуская і руская7,64,13,8
Сельскія населеныя пункты
Беларуская68,265,864,1
Руская31,830,535,1
Беларуская і руская
3,70,8
Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання
20052010201120122013201420152016
Беларуская12,712,811,611,411,110,510,19,7
Руская76,787,283,684,888,989,589,990,3
Беларуская і руская10,6-4,83,8----
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская2,53,02,72,92,62,42,42,4
Руская85,297,092,693,497,497,697,697,6
Беларуская і руская12,3-4,73,7----
Сельскія населеныя пункты
Беларуская64,261,658,156,157,656,455,554,5
Руская34,238,437,139,642,443,644,545,5
Беларуская і руская1,6-4,84,3----
Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання (адук2017)
2010201420152016
Брэсцкая вобласць
Беларуская16,814,714,314,1
Руская83,285,385,785,9
Віцебская вобласць
Беларуская10,07,87,57,1
Руская90,092,292,592,9
Гомельская вобласць
Беларуская9,77,97,67,2
Руская90,392,192,492,8
Гродзенская вобласць
Беларуская19,018,217,216,6
Руская81,081,882,883,4
Мінск
Беларуская3,83,23,63,4
Руская96,296,896,496,6
Мінская вобласць
Беларуская24,218,216,916,5
Руская75,881,883,183,5
Магілёўская вобласць
Беларуская10,48,27,87,5
Руская89,691,892,292,5

Сярэдняя адукацыя

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
2005/062006/072007/082008/092009/102010/112011/122012/132013/142014/152015/162016/17
Беларуская280,2245,9231,5211,2189,1178,4163,4150,7142,0135,1130,6128,6
%23,321,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3
Руская922,9898,6873,3846,4793,7761,4752,3757,7772,4795,3823,0838,4
%76,778,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6
Іншая0,70,60,60,60,60,60,80,7[14]0,80,90,90,91[15]
%0,00,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Колькасць навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання

Беларусь
2010/112011/122012/132015/162016/17
Беларуская19,017,816,6
Руская80,982,183,3
Іншая0,10,10,1
Брэсцкая вобласць
Беларуская24,523,822,920,619,9
Руская75,576,277,079,480,1
Іншая-0,00,1--
Віцебская вобласць
Беларуская18,616,814,911,311,6
Руская81,483,285,188,788,4
Іншая-----
Гомельская вобласць
Беларуская18,014,613,912,112,4
Руская82,085,486,187,987,6
Іншая
Гродзенская вобласць
Беларуская21,820,819,616,215,0
Руская77,778,579,783,084,2
Іншая0,50,70,70,80,8
Мінск
Беларуская2,32,32,01,81,8
Руская97,797,798,098,298,2
Іншая
Мінская вобласць
Беларуская31,930,729,023,823,4
Руская68,169,371,076,276,6
Іншая
Магілёўская вобласць
Беларуская16,916,814,911,910,9
Руская83,183,285,188,189,1
Іншая


Віцебская вобласць
200520112012
Беларуская10,99,510,8
Руская83,586,985,6
Беларуская і руская5,63,63,6
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская2,20,32,4
Руская91,296,394,5
Беларуская і руская6,63,43,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская57,356,655,8
Руская42,739,237,6
Беларуская і руская
4,26,6
Гомельская вобласць
200520112012
Беларуская12,18,37,5
Руская86,285,188,7
Беларуская і руская1,76,63,8
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская2,4
Руская95,892,896,0
Беларуская і руская1,87,24,0
Сельскія населеныя пункты
Беларуская50,342,538,7
Руская48,553,658,3
Беларуская і руская1,23,93,0
Гродзенская вобласць
200520112012
Беларуская17,117,218,5
Руская67,481,481,5
Беларуская і руская15,41,3
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская3,66,17,6
Руская79,492,892,4
Беларуская і руская16,91,0
Сельскія населеныя пункты
Беларуская79,975,277,6
Руская11,421,822,4
Беларуская і руская8,53,0
Мінская вобласць
200520112012
Беларуская26,521,320,5
Руская65,670,371,8
Беларуская і руская7,98,47,7
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская8,65,26,6
Руская80,785,786,3
Беларуская і руская10,79,17,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская68,757,452,1
Руская30,036,038,8
Беларуская і руская1,36,69,1
Магілёўская вобласць
200520112012
Беларуская10,811,29,0
Руская86,084,784,5
Беларуская і руская3,14,06,5
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская1,83,2
Руская94,593,292,9
Беларуская і руская3,73,67,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская59,855,358,6
Руская40,238,238,2
Беларуская і руская
6,53,2

У 2019 годзе з магілёўскай школай № 1 развіталася першая за 20 гадоў беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва. Яна ў класе была адна. Ялінка скончыла дзевяць класаў і атрымала пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі. З яе ў 2010 годзе ў горадзе паспрабавалі аднавіць навучанне ў школах на беларускай мове. У выніку з дзевяці толькі адзін год у яе былі аднакласнікі. У дзвюх школах Магілёва па-беларуску ў гэтым навучальным годзе вучылася 19 дзяцей. Беларускія класы былі набраныя ў дзвюх школах, найбольшая колькасць вучняў у класе — 8 чалавек[16].

Мінск
200520112012
Беларуская0,13,13,1
Руская72,292,394,3
Беларуская і руская27,74,52,5

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Колькасць навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі паводле мовы навучання
2005/062011/122012/132013/142014/152015/162016/17
Беларуская1,3041,5671,4291,10,30,20,1
%0,91,0 0,9 0,8 0,2 0,1 0,1
Руская126,878138,379128,525115,8106,9103,799,4
%82,384,9 84,5 83,7 82,9 85,5 84,4
Беларуская і руская25,96122,95722,22821,521,817,418,2
%16,814,1 14,6 15,5 16,9 14,4 15,5

Вышэйшая адукацыя

Колькасць студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі паводле мовы навучання
2005/062011/122012/132013/142014/152015/162016/17
Беларуская7,1414,3530,6830,60,30,70,5
%1,91,0 0,2 0,1 0,1 0,2 0,2
Руская218,754276,990267,391242,6213,3202,8193,8
%57,162,1 62,4 61,4 58,8 60,3 61,9
Беларуская і руская157,150164,233160,374152,1149,3132,5117,8
%41,036,9 37,4 38,5 41,1 39,4 37,6

Друк

Выпуск кніг і брашур, часопісаў і газет[17][18]
Кнігі і брашуры
20002005200620072008200920102011201220132014201520162017
Колькасць (друкаваных адзінак)7 68610 78411 56912 56513 21012 88511 04011 08411 34411 44111 61310 2739 5819 590
у тым ліку на беларускай мове7619928279528791 0849519401 0731 1531 1051 1681 1221 314
Тыраж, млн. экз.
61,640,352,049,855,452,843,134,333,131,431,221,623,123,1
у тым ліку на беларускай мове5,92,94,63,83,15,34,02,94,03,93,63,73,74,3


Часопісы і іншыя перыядычныя выданні (уключаючы зборнікі і бюлетэні, якія выходзяць перыядычна)
20002005200620072008200920102011201220132014201520162017
Колькасць выданняў354563648714777884885918897921936906870862
у тым ліку на беларускай мове111120131137143153147160151133132135143122
Гадавы тыраж, млн. экз.
16,728,131,238,141,554,059,160,565,475,778,363,653,644,0
у тым ліку на беларускай мове4,33,43,43,43,43,33,22,92,72,42,11,91,61,5
Газеты
20002005200620072008200920102011201220132014201520162017
Колькасць выданняў610729697682689700713693662654619585549530
у тым ліку на беларускай мове202197193185179183185183187189186185181180
Разавы тыраж, млн. экз.11,410,310,510,910,08,78,17,36,56,66,35,95,55,2
у тым ліку на беларускай мове1,81,11,21,11,11,21,21,31,21,21,21,11,11,0
Гадавы тыраж, млн. экз.635,4591,9598,9565,3544,5525,0510,3494,9467,3455,0445,4426,5407,5368,5
у тым ліку на беларускай мове215,6138,9131,5128,8128,9128,7130,4134,4127,3121,3107,4101,098,693,4

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі