Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (скар.: БКДП) — беларуская асацыяцыя прафесійных саюзаў. Кангрэс быў створаны на ўстаноўчым з’ездзе ў 1993 годзе. У БКДП уваходзяць Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
БКДП
Краіна
Тып арганізацыіасацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання1993
Член укаля 10 тыс.
bkdp.org

2022

7 красавіка 2022 года членская арганізацыя БКДП, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем[1].

18—19 красавіка 2022 года беларускія праваахоўныя органы зрабілі затрыманні шэрагу беларускіх прафсаюзных актывістаў, сярод якіх былі старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, віцэ-старшыня БДКП Сяргей Антусевіч і бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім[2].

19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу»[3].

26 снежня Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім былі прыгавораны да 2 гадоў і 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна па абвінавачанні ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. Аляксандр Ярашук быў прыгавораны да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў публічных закліках да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу[4].

Зноскі

Спасылкі