Беларуськалій

Беларуськалій — прадпрыемства па здабычы калійнай солі, заснаванае ў 1963 годзе на аснове Старобінскага радовішча (Салігорскі раён). Мае 4 руднікі і прадстаўніцтвы ў Аўстрыі (Вена) і Літве (Вільнюс). Вырабляе калійныя ўгнаенні і харчовую соль, якія большасцю пастаўляе за мяжу. На долю прадпрыемства ў 2010 г. прыпадала 16 % сусветнай вытворчасці калію (8,6 млн тон)[2].

ААТ «Беларуськалій»
ТыпАдкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне1963
РазмяшчэннеСцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Салігорск
Ключавыя постацігенеральны дырэктар
Іван Іванавіч Галаваты
ГалінаХімічная прамысловасць
Прадукцыяхлорысты калій
Чысты прыбытак
  • 820 млн (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 17 000 чал. (2015)
Матчына кампаніяБелнафтахім
Сайтwww.kali.by
Вонкавыя відэафайлы
Выступ В. Курбыка перад рабочымі «Раммантажбуд»

Гісторыя

Міхаіл Блішч. «Капры Салігорска», пачатак 1960-х

У 1949 г. было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійнай солі — Старобінскае калійнае радовішча. У 1949—1952 гг. на радовішчы праводзіліся першапачатковыя геалагаразведачныя работы для вызначэння формы і аб’ёму здабычы. Першая чарга Першага Салігорскага калійнага камбіната, была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г. З пускам астатніх двух (1965 і 1969 гг.) у краіне быў створаны Беларускі калійны басейн, які здабываў каля трэці ўсіх калійных угнаенняў у СССР[3].

З 25 верасня 2005 г. замежныя пастаўкі ажыццяўляе праз сумеснае з расійскім «Уралкаліем» (Бярэзнікі, Пермскі край) ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Другое рудаўпраўленне
Адвалы Другога рудаўпраўлення

У 2012 г. чысты прыбытак прадпрыемства склаў 965 млн долараў ЗША.

З 6 лістапада 2014 г. пасаду кіраўніка займае Іван Галаваты[4].

12 красавіка 2017 г. на 1-м рудаўпраўленні адбыўся стыхійны страйк. Паводле інфармацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікі трэста «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу з-за памяншэння фактычнай зарабатнай платы ў два разы[5]. 14 красавіка з прадстаўнікамі незадаволеных заробкамі салігорскімі будаўнікамі сустрэўся гендырэктар «Беларуськалія» І. Галаваты, які паабяцаў «вырашаць такія пытанні ў працоўным парадку»[6].

У 2020 годзе Беларуськалій стаў адным з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія адбыліся пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў[7]. 19 лістапада «Беларуськалій» звольніў 49 бастуючых работнікаў за «прагулы»[8]. У чэрвені 2021 года Еўрапейскі Саюз увёў сектаральныя санкцыі ў адносінах Беларусі, якія прадугледжваюць, у тым ліку, забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў[9]. 9 жніўня 2021 года ЗША ўнеслі Беларуськалій у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[10][11]. У той жа дзень Вялікабрытанія і Канада ўвялі абмежаванні на пэўныя калійныя ўгнаенні з Беларусі[12][13].

27 жніўня 2021 афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій». Яго будавалі амаль 10 гадоў, на работы было патрачана каля $1,25 млрд. Запасаў калійнай руды тут хопіць на 100 гадоў[14].

2 снежня 2021 года «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, а Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Беларускую калійную кампанію» ў амерыканскі санкцыйны спіс[15]. У чэрвені 2022 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[16].

У 2022 годзе Канада, ЕС і Швейцарыя ўвялі санкцыі супраць «Беларуськалія», яго генеральнага дырэктара Івана Галаватага, а таксама Беларускай калійнай кампаніі[17][18][19]. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[20].

Вытворчасць калійных угнаенняў

Вытворчасць калійных угнаенняў, тыс. т[21][22][23][24]:


Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)