Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016

Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 будзе прадстаўлена ў 5-і відах спорту (дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічнае веславанне і фехтаванне). У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 20 чалавек (10 мужчын і 10 жанчын)[1].

Беларусь на Паралімпійскіх гульнях
Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:BLR
НАК:Паралімпійскі камітэт Беларусі
Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра
Спартсмены20 у 5 відах спорту
МедаліЗолата
8
Срэбра
0
Бронза
2
Усяго
10
Удзел у летніх Паралімпійскіх гульнях
1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012  · 2016  · 2020
Удзел у зімовых Паралімпійскіх гульнях
1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014  · 2018
Гл. таксама
  •  СССР 1988 (з) 1988 (л)

Прызёры

МедальСпартсменВід спортуРазрадДата
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(батэрфляй 100 м — S13, мужчыны)8 верасня
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(комплекс 200 м — SM13, мужчыны)11 верасня
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(в/стыль 400 м — SB13, мужчыны)12 верасня
ЗолатаАндрэй Праневіч Фехтаванне(шпага катэгорыя «B»)13 верасня
ЗолатаУладзімір Ізотаў Плаванне(брас 100 м — SB12, мужчыны)13 верасня
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(в/стыль 50 м — S13, мужчыны)14 верасня
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(в/стыль 100 м — S13, мужчыны)16 верасня
ЗолатаІгар Бокій Плаванне(спіна 100 м — S13, мужчыны)17 верасня
БронзаІгар Бокій Плаванне(брас 100 м — SB13, мужчыны)11 верасня
БронзаАляксандр Трыпуць Лёгкая атлетыкаКіданне дзіды — F53/54, мужчыны9 верасня

Вынікі спаборніцтваў

Лёгкая атлетыка

Мужчыны
СпартсменДысцыплінаПапярэдні
раўнд
ПаўфіналФінал
ВынікМесцаВынікМесцаВынікМесца
Сяргей БурдукоўСкачкі ў даўжыню----6.98 PB5
Аляксандр СуботаСкачкі ў даўжыню----5.8814
Кіданне дзіды----44.7511
Андрэй МухаКіданне дзіды----56.32 PB7
Аляксандр ТрыпуцьКіданне дзіды----23.56
Жанчыны
СпартсменкаДысцыплінаПапярэдні
раўнд
ПаўфіналФінал
ВынікМесцаВынікМесцаВынікМесца
Ганна КанюкСкачкі ў даўжыню----5.455
Тамара СіваковаШтурханне ядра----11.246

Дзюдо

Мужчыны

СпартсменКатэгорыя1/8 фіналуЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Аляксандр Казлоўда 81 кг  Р. Сафараў (AZE)
Паражэнне: 110:000
9

Жанчыны

СпартсменкаКатэгорыяЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Арына Качанзвыш 70 кг  К. Гарсія (USA)
Перамога: 101:0
 Х. Алімава (UZB)
Паражэнне: 0:100
 М. Тазбаг (TUR)
Паражэнне: 0:0
5

Акадэмічнае веславанне

СпартсменСпаборніцтваЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
ЧасМесцаЧасМесцаЧасМесца
Людміла ВоўчакАдзіночка5:44.9835:45.3825:34.165

Плаванне

Мужчыны
СпартсменДысцыплінаКваліфікацыяФінал
ЧасМесцаЧасМесца
Ігар Бокій100 м батэрфляй54,54 PR153,85 WR
200 м комплекс2:06.1312:04.02 PR
100 м брас1:06.7931:06.71
400 м в/стыль4:02.2313:55.62 PR
100 м в/стыль51.45 PR150.90 PR
50 м в/стыль23.73 PR123.44 PR
100 м спіна56.82 PR156.68 WR PR
Уладзімір Ізотаў100 м брас1:07.5211:06.82 PR
50 м в/стыль25.693--
Рыгор Зудзілаў100 м спіна1:14.395--
50 м в/стыль27.11527.025
100 м батэрфляй--1:08.646
100 м в/стыль1:00.2741:00.216
200 м комплекс2:34.5332:30.725
Жанчыны
СпартсменДысцыплінаКваліфікацыяФінал
ЧасМесцаЧасМесца
Наталля Шавель50 м батэрфляй49.78547.557
100 м брас2:02.1152:00.715
200 м комплекс3:41.1153:39.614
50 м спіна50.36750.418
Аляксандра Свадкоўская50 м вольны стыль30.526--
100 м брас1:27.0881:25.748
Анастасія Зудзілава200 м комплекс2:44.7813--
100 м брас1:20.0141:19.797
100 м спіна1:15.7281:16.328

Фехтаванне седзячы

Мужчыны
СпартсменыСпаборніцтваГрупавы этапЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
СапернікВынікМесцаСапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Андрэй Праневічшпага катэгорыя «B»  Яні Іфэбе (FRA)
 Дзімітры Коўця (GBR)
 Чык Сум Там (HKG)
 Алег Навуменка (UKR)
Перамога: 5:1
Перамога: 5:4
Паражэнне: 4:5
Паражэнне: 3:5
 Дзімітры Коўця (GBR)
Перамога: 15:13
 Алег Навуменка (UKR)
Перамога: 15:8
 Алі Амар (IRQ)
Перамога: 15:14
Мартын Каваленярапіра катэгорыя «А»  Дам'ен Такатлян (FRA)
 Дарыюш Пендэр (POL)
 Вінг Кін Чан (HKG)
 Ганг Сунь (CHN)
 Эмануэль Ламберціні (ITA)
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 3:5
Паражэнне: 0:5
Паражэнне: 3:5
6----
Жанчыны
СпартсменыСпаборніцтваГрупавы этапЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
СапернікВынікМесцаСапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Алеся Макрыцкаяшпага катэгорыя «B»  Анастасія Касцючкова (BLR)
 Гіёнгі Дані (HUN)
 Сэйсуні Жана (THA)
 Жынгжынг Жоў (CHN)
 Ю Чонг Чан (HKG)
Перамога: 5:1
Перамога: 5:4
Паражэнне: 2:5
Паражэнне:4:5
Паражэнне: 2:5
5  Сімона Брызе-Баетке (GER)
Паражэнне: 9:15
---
рапіра катэгорыя «B»  Беатрыса Віа (ITA)
 Ірма Хетцурыяні (GEO)
 Сімона Брызе-Баетке (GER)
 Юнь Пінг Чанг (HKG)
 Фанг Яа (CHN)
Паражэнне: 0:5
Перамога: 5:2
Перамога: 5:3
Перамога: 5:0
Паражэнне: 0:5
3  Фанг Яа (CHN)
Паражэнне: 11:15
---
Алена Галкінашпага катэгорыя «А»  Лаўрына Дэлюка (USA)
 Рэната Бурдан (POL)
 Ксюфенг Зоў (CHN)

 Джэма Коліс (GBR)
 Шушана Крайняк (HUN)
Перамога: 5:3
Перамога: 5:1
Паражэнне: 3:5
Перамога: 5:4
Перамога: 5:4
2  Шушана Крайняк (HUN)
Паражэнне: 12:15
---
рапіра катэгорыя «А»  Андрэя Могас (ITA)
 Джастына Чарыса Нг (HKG)
 Жынг Ронг (CHN)
 Дэльфіна Бернар (FRA)
 Ева Андрэа Хаймашы (HUN)
Перамога: 5:4
Паражэнне: 3:5
Паражэнне: 2:5
Паражэнне: 2:5
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 1:5
6----
Анастасія Касцючковашпага катэгорыя «B»  Алеся Макрыцкая (BLR)
 Ю Чонг Чан (HKG)
 Гіёнгі Дані (HUN)
 Сэйсуні Жана (THA)
 Жынгжынг Жоў (CHN)
Паражэнне: 1:5
Перамога: 5:2
Перамога: 5:0
Перамога: 5:2
Перамога: 5:4
1  Жынгжынг Жоў (CHN)
Паражэнне: 4:15
---

Скандал са сцягам Расіі

23 жніўня 2016 кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягі[2], чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[3]. У прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў апраўдваўся, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг Беларусі[4]. Пазней з інтэрв’ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта[5].

Беларуская дэлегацыя на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[6].

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[6]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[7], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Пасля акцыі А. Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі А. Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[8].

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствам[9]. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынак[10]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэсліла[11]:

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі.»

Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з’яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»[12].

Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак беларуса, які пранёс на адкрыцці Паралімпіяды сцяг Расіі, заслугоўвае захаплення[13]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава  (руск.) выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Андрэя Фомачкіна ордэнам Дружбы[14].

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв’ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцам[15]. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв’ю Шудзейкі брытанскаму выданню з’яўляецца няпраўдай[16].

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[17].

3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра.

У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзе[18].

Зноскі

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі