Міжнародны паралімпійскі камітэт

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК, International Paralympic Committee) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая кіруе паралімпійскім рухам. Камітэт прымае рашэнні па пытаннях правядзення Паралімпійскіх гульняў, а таксама з'яўляецца спартыўнай федэрацыяй для шэрагу паралімпійскіх відаў спорту. Штаб-кватэра камітэта знаходзіцца ў Боне. Прэзідэнтам МПК з'яўляецца сэр Філіп Кравен.

Міжнародны паралімпійскі камітэт
Краіна
Штаб-кватэраСцяг Германіі Германія, Бон
Тып арганізацыіміжнародная няўрадавая арганізацыя
Кіраўнікі
ПрэзідэнтФіліп Кравен
Заснаванне
Дата заснавання1989 год
Абарот
  • 19,3 млн € (2020)[1]
Колькасць членаў182[2][3][…]
Член у
paralympic.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

МПК вызначае, якія віды спорту будуць прадстаўлены на Паралімпійскіх гульнях, агульную схему арганізацыі гульняў, якія ўжываюцца стандарты і да т.п. Але непасрэдна арганізацыю Паралімпійскіх гульняў ажыццяўляе Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў, які створаны ў адпаведнай краіне для правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

МПК быў створаны ў 1989 годзе. Яго заснавальнікамі сталі спартыўныя федэрацыі для інвалідаў, а таксама 42 нацыянальных арганізацыі спорту інвалідаў у розных краінах. Сярод заснавальнікаў быў Міжнародны камітэт па спорце глухіх, які, аднак, ён выйшаў са складу МПК у 1994 г.

Цяпер членамі МПК з'яўляюцца 161 нацыянальны паралімпійскі камітэт, 5 рэгіянальных арганізацый (паводле частак свету), 10 міжнародных спартыўных федэрацый (паводле відаў спорту) і 4 міжнародныя арганізацыі спорту для інвалідаў (паводле тыпу інваліднасці). Да спартыўных арганізацый інвалідаў адносяцца Міжнародная спартыўная федэрацыя калясачнікаў і ампутантаў, Міжнародная асацыяцыя спорту і вольнага часу для людзей з цэрэбральным паралічам, Міжнародная федэрацыя спорту сляпых і Міжнародная спартыўная федэрацыя для асоб з парушэннем інтэлекту.

Штаб-кватэра МПК

Вышэйшым органам МПК з'яўляецца Генеральная асамблея яго членаў, якая збіраецца кожныя 2 гады.

Зноскі

  • https://web.archive.org/web/20220310055143/https://www.paralympic.org/teams-npc
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)