Банк БелВЭБ

камерцыйны банк у Беларусі
(Пасля перасылкі з Белзнешэканомбанк)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе.Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:

  • «Белзнешстрах»,
  • «Белзнешэканомлізінг»,
  • «Белінтэртранс»,
  • «Знешэканомбуд»,
  • «Інтэрэкан-Н»,
  • «Міжнародны энергетычны цэнтр»,
  • «Аграфірма „Орда“»,
  • «Сівельга»,
  • «Свет фітнесу».
Банк БелВЭБ
ТыпЗакрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне12 снежня 1991 (32 гады таму)
Размяшчэнне
Ключавыя постаціВасіль Мацюшэўскі (старшыня праўлення)
Галінабанкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Прадукцыябанкаўскія паслугі
Уласны капітал
  • 630 млн Br (2021)[2]
Доўг4 478 517 000 Br[2]
Абарот 315 млрд рублёў (2009 год; 112,4 млн $)
Аперацыйны прыбытак 61,4 млрд рублёў (2009 год; 21,9 млн $)
Чысты прыбытак
  • 30,7 млн Br (2021)[2]
Актывы
  • 5,11 млрд Br (2021)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 094 чал. (2021)[3]
АўдытарErnst & Young
Матчына кампаніяЗнешэканомбанк (Масква, Расія)
Даччыныя кампаніі«Белзнешстрах», «Белзнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Знешэканомбуд»
Сайтbelveb.by (руск.)
eng.belveb.by (англ.)
Галоўны офіс Белзнешэканомбанка на Заслаўскай вуліцы (архітэктар Алег Вараб’ёў)

Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].

Міжнародныя санкцыі

22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].

З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[6].

Зноскі

  • https://www.belveb.by/upload/iblock/42e/42e399b88f9bab90718b3e9eafec88b3.pdf
  • Агульныя звесткі (англ.). ААТ «Белзнешэканомбанк» (17 лютага 2011).
  • U.S. Treasury Imposes Immediate Economic Costs in Response to Actions in the Donetsk and Luhansk Regions (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (22 лютага 2022). Праверана 23 лютага 2022.
  • Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі