Беларускі рубель

Беларускі рубель (код ISO — BYN, да 1 студзеня 2000 года — BYB, з 1 студзеня 2000 года па 1 ліпеня 2016 года — BYR) — афіцыйная валюта Беларусі. Знак — Br[1]. У абарачэнні маюцца банкноты ўзору 2009 года наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі ўзору 2009 года.

Беларускі рубель


500 рублёў узору 2009 года

Код ISO 4217BYN
Краіна
Складаецца з100 капеек
ПазначэннеBr
Манеты1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 1, 2 рублі
Банкноты5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў
Цэнтральны банкНацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайтwww.nbrb.by/bel
Друк грошайDe La Rue
Манетны дворКрэмніцкі манетны двор, Літоўскі манетны двор

Назва

Назва «Беларускі рубель» была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля напачатку 1990-х гадоў. Тады шэраг грамадскіх дзеячаў прапанаваў «талер» як назву для нацыянальнай валюты[2][3], і пытанне было разгледжана на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, аднак з усіх прысутных за талер выказаўся толькі Ніл Гілевіч[4].

Гісторыя

Сітуацыя пасля распаду СССР

Картка спажыўца на 20 беларускіх купонаў, 1992 г.

Напачатку 1992 года, падчас распаду агульнасавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзена купонная сістэма, затым — разліковыя білеты Нацыянальнага банка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін разліковы білет за 10 савецкіх рублёў.

З 1 ліпеня 1992 года пачалі праводзіцца аперацыі ў безнаяўных беларускіх рублях. У канцы ліпеня 1993 года пачаўся вывад з абарачэння савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаў адзіным законным сродкам плацяжоў на тэрыторыі краіны. І нягледзячы на тое, што ў верасні Казахстан, Арменія, Расія, Узбекістан і Таджыкістан падпісалі новую дамову аб стварэнні рублёвай зоны новага тыпу, дадзеная ідэя не атрымала развіцця, і беларускі рубель так і застаўся нацыянальнай валютай.

Дэнамінацыі

Першапачаткова ў 1992—1994 гадах беларускі рубель быў уведзены ў суадносінах 1 беларускі рубель (1992 года выпуску) за 10 савецкіх рублёў.

20 жніўня 1994 года была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў 10 разоў.

1 студзеня 2000 года ў Беларусі была праведзена яшчэ адна дэнамінацыя рубля (у 1000 разоў), закліканая, у тым ліку, стабілізаваць нацыянальную валюту. Рубель, уведзены ў 2000 годзе, не меў разменных грашовых адзінак.

1 ліпеня 2016 года праведзена дэнамінацыя беларускай валюты ў 10 000 разоў, пры гэтым была ўведзена разменная грашовая адзінка — капейка.

Эканамічны агляд за 2000—2015 гады

Прыярытэтам палітыкі Нацбанка стала падтрыманне курса рубля — такія былі патрабаванні расійскага боку. Быў дазволены продаж долараў у абменных пунктах. Быў адкрыты доступ банкаў-нерэзідэнтаў на ўнутраны валютны рынак і зняты абмежаванні па выкарыстанні беларускага рубля ў знешнеэканамічных аперацыях. Палітыка Нацыянальнага Банка і спрыяльныя знешнія фактары прывялі да стабілізацыі курса беларускага рубля. На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (зніжэнне ПДВ з 20 % да 18 %, падатку з абароту з 4,5 % да 4,15 % і г. д.), ад пачатку 2004 года і да канца 2008 года курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля заставаўся фактычна нязменным. На працягу 2005 года назіраўся сталы рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце[5]. Тэмпы інфляцыі некаторы час пастаянна змяншаліся, так у 2002 годзе яна склала 34,8 %, у 2003 — 25,4 %, у 2004 — 14,4 %, у 2005 — 8,0 %, у 2006 — 6,6 %. Афіцыйны курс валюты цалкам зраўнаваўся з ценявым, як следства ценявы валютны рынак практычна знік.

16 сакавіка 2006 французскі банк BNP Paribas пачаў каціраваць беларускі рубель у адносінах да амерыканскага долара на міжбанкаўскім рынку. Банк выставіў двухбаковую каціроўку — ён прадае і купляе беларускую валюту ў адносінах да долара ЗША. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Васіль Мацюшэўскі назваў дадзены факт досыць знакавай падзеяй:[6]

Гэта кажа пра тое, што вядучыя сусветныя фінансавыя інстытуты з цікавасцю назіраюць за стабілізацыяй нашай крэдытнай палітыкі ў цэлым, і ў тым ліку беларускага рубля. З'яўляецца цікавасць да беларускага рубля як аб'екта інвеставання

Паводле слоў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пятра Пракаповіча, беларускі рубель павінен быў стаць цалкам канверсоўным у 2010 годзе[7].

Інфляцыя ў студзені-красавіку 2010 года 3,1 % (6,5 % за аналагічны перыяд 2009 года)[8].

З 2 студзеня 2009 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь перайшоў да механізма прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, адначасова дэвальваваўшы яго на 20,5 % у адносінах да долара ЗША[9].

Аб'ём чыстай куплі замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі ў студзені—сакавіку 2010 склаў 1 млрд 497,1 млн долараў ЗША (значна вышэй, чым за аналагічны перыяд 2009 года — 955,4 млн долараў ЗША)[10].

З прычыны фінансавага крызісу 2011 года макраэканамічныя паказчыкі значна пагоршыліся: інфляцыя дасягнула 108,7 %, стаўка рэфінансавання была павышана з 10 % да 45 % (гл. ніжэй). Пачынаючы з восені курс рубля пачаў вызначацца паводле вынікаў гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс беларускага рубля зменшыўся ў адносінах да долара ЗША з 3000 рублёў 31 снежня 2010 да 11 900 рублёў 31 снежня 2014 года (з улікам 20%-ай камісіі на куплю валюты насельніцтвам — больш за 14 тысяч рублёў).

Па выніках 2014 года інфляцыя ў Рэспубліцы Беларусь склала 16,2 %[11].

Пытанне валютнай інтэграцыі з Расіяй

З пачатку свайго кіравання прэзідэнт А. Лукашэнка пачаў актыўна дзейнічаць у кірунку інтэграцыі з РФ. З самага пачатку ішла гаворка і пра ўвядзенне адзінай беларуска-расійскай валюты. Артыкул 13 падпісанага ў 1999 годзе «Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» прадугледжваў увядзенне адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 у Мінску было падпісана Міждзяржаўнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй аб увядзенні адзінай грашовай адзінкі і фарміраванні адзінага эмісійнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Яно прадугледжвала, што ролю адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 года павінен быў выконваць расійскі рубель, а з 1 студзеня 2008 года павінна быць уведзена адзіная грашовая адзінка Саюзнай дзяржавы. Вакол размяшчэння і кантролю за гэтым цэнтрам разгарэлася доўгая дыскусія — ці павінна гэта быць Масква, Мінск або які-небудзь трэці горад.

У верасні 2005 года пасля правядзення пасяджэння Саўміна Саюзнай Дзяржавы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў заявіў журналістам, што Расія і Беларусь не гатовыя да ўвядзення адзінай валюты з 2006 года і не гатовыя назваць новыя тэрміны датуль, пакуль не будуць створаны эканамічныя ўмовы для гэтага рашэння, у прыватнасці, маецца на ўвазе рашэнне пытанняў па эмісійным цэнтры і па выраўноўванні эканамічных умоў у нашых краінах. Фрадкоў адзначыў:[12]

З парадку дня гэта тэма не здымаецца, пытанне актуальна, больш таго, узнікае разуменне комплекснасці і неабходнасці рашэнняў, якія прадвызначаюць умовы для таго, каб адзіная валюта запрацавала ў інтарэсах і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы ў цэлым

На сённяшні дзень расійскі рубель так і не ўведзены ў Беларусі ў якасці адзінай валюты. Эксперты разыходзяцца ў адзнаках адносна таго, ці будзе гэта зроблена ў далейшым і калі менавіта.

Золатавалютныя рэзервы

Па метадалогіі МВФ, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 года $ 770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 17,1 % да $ 1,047 млрд. Па стане на 1 студзеня 2006 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных МВФ складаў $ 1296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складалі $ 1629,6 млн, павялічыўшыся за год на $ 449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $ 412,7 млн). Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ па стане на снежань 2007, склалі $ 4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 202,4 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні склалі $ 4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %[13]. Па стане на 1 сакавіка 2008 года, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, склалі $ 4 млрд 352,9 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 4,1 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся за гэты ж перыяд на 9,1 %, да $ 5 млрд 446,6 млн[14]. На 1 студзеня 2015 года міжнародныя рэзервовыя актывы склалі 5 059 млн USD.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь, разлічаныя па метадалогіі МВФ на 1 студзеня кожнага года (у млн. USD)[15]:

20 кастрычніка 2011 года старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла, што 74 % золатавалютных рэзерваў Нацбанка (3,5 з 4,7 млрд долараў) — гэта доўг перад банкамі па здзелках СВОП. Такім чынам, рэальныя золатавалютныя рэзервы складаюць толькі 1,2 млрд долараў[16][17].

Паводле даных на 1 студзеня 2013 года залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вырас на 1,6 т за 2012 год і склаў 33,3 тоны[18]. На 1 студзеня 2016 года залаты запас склаў 38,1 т.

Стаўка рэфінансавання

Стаўка рэфінансавання ў 2011—2023 гадах[19]

Па меры зніжэння інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х гадоў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паступова змяншаў і стаўку рэфінансавання, каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу, на пачатак 2004 года яна складала 28 %, на пачатак 2005 — 17 %, на пачатак 2006 — 11 %, на пачатак 2007 — 10 %[19]. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, якія назіраўся напачатку 2007 года ва ўмовах рэзкага павышэння кошту напрыродны газ, было прынята рашэнне павялічыць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў зніжана да 10 % (на 1 кастрычніка 2007)[20]. З 1 ліпеня 2008 года стаўка рэфінансавання была зноў павышана да 10,25 %[21]. У 2011 годзе з прычыны фінансавага крызісу стаўка рэфінансавання была рэзка павышана ў некалькі этапаў да 45 %. Затым Нацыянальны банк пачаў змяншаць стаўку рэфінансавання, але 9 студзеня 2015 года з-за чарговага абвастрэння сітуацыі на фінансавым рынку падняў яе да 25 %[22]. Затым стаўка рэфінансавання паступова змяншалася да ўзроўню 7,75 %, але 21 красавіка 2021 года Нацыянальны банк прыняў рашэнне пра павышэнне стаўкі да 8,5 %[23].

Дэвальвацыя 2009 года

2 студзеня 2009 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў адначасова зніжаны (дэвальваваны) на 20 %. Так, курс долара ЗША быў усталяваны на ўзроўні Br2650, еўра — Br3703, расійскага рубля — Br90,16.

Курсы змяніліся такім чынам (у дужках для параўнання — на 1 студзеня):

Дэвальвацыя 2011 года

24 мая 2011 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў паўторна дэвальваваны да Br4930 за даляр ЗША, гэта значыць прыкладна на 56 %. Таксама курс еўра быў усталяваны на ўзроўні Br6914,82, расійскага рубля — Br173,95[24].

Курсы змяніліся наступным чынам (у дужках для параўнання — на 23 мая):

  • 1 долар ЗША — 4930,00 (3155,00)
  • 1 еўра — 6914,82 (4516,00)
  • 1 расійскі рубель — 173,95 (113,02)
  • 1 украінская грыўня — 616,67 (394,97)
Падзенне курса 20 кастрычніка 2011 года

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля 20 кастрычніка 2011 года курс нацыянальнай валюты зваліўся на 52 %, што фактычна азначае паўторную дэвальвацыю за перыяд з 24 мая 2011 года.

Курсы Br з 21 кастрычніка 2011 года (у дужках для параўнання — на 20 кастрычніка):

  • 1 долар ЗША — 8680,00 (5712,00)
  • 1 еўра — 11 900,00 (7892,84)
  • 1 расійскі рубель — 277,00 (184,70)
  • 1 украінская грыўня — 1084,93 (713,91)

Такім чынам беларускі рубель з пачатку 2011 года абясцэніўся ў адносінах да асноўных валют амаль у 3 разы.

Снежань 2014 года

На працягу 2012—2014 гадоў беларускі рубель аслабляўся ў адносінах да долара не больш чым на 10 рублёў за дзень. У снежні 2014 года ўслед за хуткім падзеннем расійскага рубля ў абменных пунктах стаў расці курс долара і еўра да беларускага рубля, у той час як курс, які ўсталёўваецца Нацыянальным банкам, практычна не рос. Да 19 снежня мінімальны курс продажу долара насельніцтву ў Мінску вырас да 11 500 рублёў, максімальны — да 11 990[25] пры афіцыйным курсе ў 10 890 рублёў. У Гомелі курс продажу долара ў абменных пунктах вырас да 13 000 рублёў[26].

Насуперак запэўненням Аляксандра Лукашэнкі[27] і Пятра Пракаповіча пра немагчымасць новай дэвальвацыі, днём 19 снежня Нацыянальны банк увёў «часовую» камісію ў 30 % на продаж валюты насельніцтву[28].

29 снежня Нацыянальны банк зменшыў камісію да 20 %[29], адначасова дэвальваваўшы рубель на 7 %.

За 2014 год агульная дэвальвацыя склала 24,7 %

Студзень 2015 года

5 студзеня зноў была праведзена дэвальвацыя на 7,1 %. Адначасова камісія зніжана да 10 %.[30]

Курсы Br з 6 студзеня 2015 года (у дужках для параўнання — на 5 студзеня):

  • 1 долар ЗША — 12 740,00 (11 900,00)
  • 1 еўра — 15 230,00 (14 460,00)
  • 1 расійскі рубель — 218,00 (207,00)

8 студзеня праведзена чарговая дэвальвацыя на 7,5 %. Камісія за куплю валюты адменена:[31]

Курсы Br з 9 студзеня 2015 года (у дужках для параўнання — на 8 студзеня):

  • 1 долар ЗША — 13 760,00 (12 800,00)
  • 1 еўра — 16 240,00 (15 300,00)
  • 1 расійскі рубель — 221,00 (209,50)

9 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 2,18 %. Нацбанк аднавіў выкарыстанне механізма прывязкі курса рубля да кошыка замежных валют. У структуры кошыка доля расійскага рубля павялічана да 40 працэнтаў, а долі еўра і долара ЗША зніжаны да 30 працэнтаў кожная.[31]

12 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 1,78 %.

14 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 4,745 %.

За месяц дэвальвацыя склала 29,4 %.

Лістапад 2015 года

4 лістапада 2015 года было абвешчана пра правядзенне чарговай дэнамінацыі беларускага рубля. З 1 ліпеня 2016 года пачнецца абмен банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000:1. Усяго ў абарачэнне будзе выпушчана 7 наміналаў банкнотаў (5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў), а таксама 8 наміналаў манет (1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек і 1 і 2 рублі)[32].

Графік змены курса ў 1995—2016 гадах

Змена курса беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША ў 1995—2016 гадах (усе курсы дадзены на 31 снежня кожнага года, а таксама на 30 чэрвеня 2016 года; лічбы да 1999 года ўключна дадзены з улікам дэнамінацыі 2000 года; у дужках — з улікам дэнамінацыі 2016 года)[33].

Манеты

Выпуск памятных манет пачаты 27 снежня 1996 года. Памятныя манеты з каштоўных і некаштоўных металаў чаканяцца, у сувязі з адсутнасцю ўласнага манетнага двара, за мяжой (у Германіі, Літве, Польшчы, Расіі і інш. краінах).

Па ўмовах дэнамінацыі 2016 года выпушчаныя раней памятныя манеты не падлягаюць абмену і падлягаюць прыёму ва ўсе віды плацяжоў па намінальным кошце.

Манеты ўзору 2009 года (выпушчаны ў 2016 годзе)

З 1 ліпеня 2016 года, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у абарачэнне ўводзяцца манеты. Раней Беларусь была адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манеты, якія фактычна не выкарыстоўваліся ў абарачэнні.

Манеты былі адчаканены на Літоўскім манетным двары і Манетным двары Крэмніцы[34]. Усе манеты вырабленыя са сталі. Манеты да 5 капеек пакрытыя меддзю; 10, 20, 50 капеек — меддзю і латунню; 1 рубель — меддзю і нікелем. Манета вартасцю 2 рублі — біметал, цэнтр пакрыты меддзю і нікелем, кольца — меддзю і латунню. На аверсе ўсіх манет размешчаны відарыс герба Рэспублікі Беларусь (узору 1995 года, на якім памылкова быў выяўлены шасціпялёсткавы лён), надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На рэверсе — намінал манеты разам з рознымі арнаментамі.

Манеты Рэспублікі Беларусь (з 2016 года)
ВыяваНаміналТэхнічныя параметрыАпісаннеГод чаканкіДата выхаду
АверсРэверсГуртДыяметр
(мм)
Таўшчыня
(мм)
Маса
(г)
СкладАверсРэверсГурт
1 капейка151,251,55Сталь, пакрытая меддзюГерб Рэспублікі Беларусь, пад ім назва краіны, год чаканкіНамінал, арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатакРоўны20091 ліпеня
2016
2 капейкі17,52,1
5 капеек19,82,7
10 капеек17,71,82,8Сталь, пакрытая меддзю і латуннюНамінал, арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілуНасечка з сегментамі
20 капеек20,351,853,7
50 капеек22,251,553,95
1 рубель21,252,35,6Сталь, пакрытая меддзю і нікелемНамінал, арнамент, які сімвалізуе імкненне да шчасця і свабодыНасечка
2 рублі23,52,05,81Кольца — сталь, пакрытая меддзю і латунню, цэнтр — сталь, пакрытая меддзю і нікелемУ цэнтры Герб Рэспублікі Беларусь, па крузе ўгары — «БЕЛАРУСЬ», унізе — год чаканкі, пасярод іх — арнамент, які сімвалізуе багаццеНадпіс «БЕЛАРУСЬ», падзелены элементам нацыянальнага арнаменту
Маштаб малюнкаў — 4,0 пікселя на міліметр.

Банкноты

Банкноты ўзору 1992—1999 гадоў

Серыі 1992—1999 гадоў [1]
ГодВыяваНаміналПамеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеДата выхадуДата зняцця
Пярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок
1992 50 капеек105×53ружовы
чырвоны
выява вавёркімалюнак герба «Пагоня»25 мая
1992
1 студзеня
2001
1 рубельсіне-зялёны
блакітны
выява зайца, які бяжыць
3 рублізялёны
аранжавы
выява баброў
5 рублёўсіні
ружовы
выява ваўкоў
10 рублёўзялёны
аранжавы
выява рысі з рысянём
25 рублёўчырвоны
карычневы
выява лася
50 рублёўфіялетавы
ружовы
выява мядзведзя-барыбала[35]
100 рублёўкарычневы
буры
выява зубра
200 рублёўблакітны
карычневы
Прывакзальная плошча ў Мінску8 снежня
1992
500 рублёўфіялетавыПлошча Перамогі ў Мінску
1000 рублёўзялёны
сіні
ружовы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі3 лістапада
1993
1998 110×60вялікая выява ліку «1000»16 верасня
1998
1992 5000 рублёў105×60ружовы
бэзавы
Траецкае прадмесце ў Мінскувыява герба «Пагоня»7 красавіка
1994
1998 110×60вялікая выява ліку «5000»16 верасня
1998
1994 20 000 рублёў150×69аранжавы
зялёны
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусьвыява герба «Пагоня»28 снежня
1994
1995 50 000 рублёўжоўты
карычневы
Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасціМемарыял «Брэсцкая крэпасць»15 верасня
1995
1996 100 000 рублёўшэрыНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусьсцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава17 кастрычніка
1996
1998 500 000 рублёўчырвоныРэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінскускульптуры, умацаваныя на франтоне будынка1 снежня
1998
1999 1 000 000 рублёўблакітныНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусьфрагмент карціны І. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі»30 красавіка
1999
5 000 000 рублёўфіялетавыПалац спорту ў Мінскуспартыўны комплекс «Раўбічы»6 верасня
1999
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года

Серыя 2000 года [2]
ВыяваНамінал (рублёў)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеДата выхадуДата зняцця
Пярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок
1110×60зялёныНацыянальная акадэмія навук Беларусівялікая выява лічбы «1»1 студзеня
2000
1 красавіка
2003[36]
5ружовыТраецкае прадмесце ў Мінскувялікая выява лічбы «5»1 снежня
2004[37]
10фіялетавыстары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусьвялікая выява лічбы «10»1 сакавіка
2013[38]
20150×69светла-карычневыНацыянальны банк Рэспублікі БеларусьНацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
50чырвоныХолмскія вароты ў Брэсцкай крэпасціМемарыял «Брэсцкая крэпасць»1 ліпеня
2015[39]
100зялёныНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусьсцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава1 студзеня
2017
500150×74карычневыРэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінскускульптуры, умацаваныя на франтоне будынка
1000блакітныНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусьфрагмент карціны І.Ф. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі» (1838)
5000фіялетавыПалац спорту ў МінскуСпартыўны комплекс «Раўбічы»
10 000ружовыпанарама ВіцебскаЛетні амфітэатр у Віцебску16 красавіка
2001
20 000аліўкавыПалац Румянцавых — Паскевічаў у ГомеліГомельскі палац у XIX ст. на карціне А. Ідзкоўскага21 студзеня
2002
50 000блакітныМірскі замак (Гродзенская вобласць)калаж з дэкаратыўных элементаў замка20 снежня
2002
100 000аранжавыНясвіжскі замаккарціна Напалеона Орды «Нясвіжскі замак»15 ліпеня
2005
200 000зялёны
аранжавы
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікавакалаж з дэкаратыўных элементаў будынка музея12 сакавіка
2012
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2010 года)

У 2010 годзе, пасля прыняцця новай арфаграфіі, на 50-рублёвай і 50 000-рублёвай банкнотах узору 2000 года слова пяцьдзесят стала змяшчаць арфаграфічную памылку, варта пісаць пяцьдзясят[40][41].

Для прывядзення надпісаў на гэтых банкнотах у адпаведнасць з новымі правіламі беларускай арфаграфіі 29 снежня 2010 года былі ўведзены ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 50 і 50 000 рублёў узору 2000 года мадыфікацыі 2010 года. Малюнак пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года.

Новыя банкноты маюць наступныя адрозненні: абазначэнне наміналу, размешчанае на пярэднім і адваротным баках банкнота, надрукавана па новых правілах беларускай арфаграфіі — пяцьдзясят замест пяцьдзесят. На банкноце наміналам 50 рублёў адсутнічае палімерная празрыстая нітка з тэкстам «НБРБ». На банкноце наміналам 50 000 рублёў палімерная празрыстая нітка з тэкстам «НБРБ» была заменена металізаванай ахоўнай ніткай. Пры разглядзе банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы.

Выпушчаныя раней банкноты ўзору 2000 года па-ранейшаму застаюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце.

Серыя 2010 года
ВыяваНамінал
(рублёў)
Памеры
(мм)
Асноўны колерАпісаннеДата выхадуДата зняцця
Пярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок
50150×69чырвоныХолмскія вароты ў Брэсцкай крэпасціМемарыял «Брэсцкая крэпасць»29 снежня
2010
1 ліпеня
2015
50 000150×74блакітныМірскі замак (Гродзенская вобласць)калаж з дэкаратыўных элементаў замка1 студзеня
2017
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2011 года)

З мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў абароны на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 500, 1000, 10 000 і 20 000 рублёў узору 2000 года 15 сакавіка 2011 года ўводзяцца ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 500, 1000, 10 000 і 20 000 рублёў, 25 ліпеня 2011 года — банкнот наміналам 5000 рублёў, 5 верасня 2011 года — банкнот наміналам 100 рублёў узору 2000 мадыфікацыі 2011 года.

Малюнак пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года.

Новыя банкноты (акрамя 100 рублёў) маюць наступныя адрозненні: замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка. Пры разглядзе банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы. Менавіта таму банкноты новага ўзору не апазнаюцца кававымі апаратамі. У масе паперы банкнота наміналам 100 рублёў ахоўная нітка была прыбрана.

Мадыфікаваныя банкноты, якія ўводзяцца ў абарачэнне, з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце ва ўсе віды плацяжоў без усякіх абмежаванняў. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 100, 500, 1000, 5000, 10 000 і 20 000 рублёў нароўні з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Серыя 2011 года
ВыяваНамінал (рублёў)Памеры (мм)Асноўны колерАпісаннеДата выхадуДата зняцця
Пярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок
100150×69зялёныНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусьсцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава5 верасня
2011
1 студзеня
2017
500150×74карычневыРэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінскускульптуры, умацаваныя на франтоне будынка15 сакавіка
2011
1000блакітныНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусьфрагмент карціны І. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі»
5000фіялетавыПалац спорту ў МінскуСпартыўны комплекс «Раўбічы»25 ліпеня
2011
10 000ружовыпанарама ВіцебскаЛетні амфітэатр у Віцебску15 сакавіка
2011
20 000аліўкавыПалац Румянцавых — Паскевічаў у ГомеліГомельскі палац у XIX ст. на карціне А. Іздкоўскага
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2009 года (выпушчаны ў 2016 годзе)

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года ўводзяцца банкноты новага ўзору[32].

Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкнота наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў — Гомельскай вобласці, 50 рублёў — Гродзенскай вобласці, 100 рублёў — Мінскай вобласці, 200 рублёў — Магілёўскай вобласці, 500 рублёў — гораду Мінску. Купюры аддрукаваны фірмай «Thomas De La Rue»[34] — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнотаў, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзеныя ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

З улікам часу вырабу новыя беларускія рублі маюць пэўныя асаблівасці. У прыватнасці, на банкнотах узору 2009 года, якія выпускаюцца ў абарачэнне, размешчана факсіміле подпісу П.П. Пракаповіча, які займаў на той момант пасаду Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[32].

Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзесят», што не адпавядае правілам беларускай арфаграфіі, якія дзейнічаюць цяпер. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэта слова павінна пісацца праз літару «я» ў другім складзе — «пяцьдзясят». Пры ажыццяўленні Нацыянальным банкам наступных заказаў на выраб новых банкнотаў названыя неадпаведнасці будуць ліквідаваны[32].

Серыя 2009 года
ВыяваНамінал (рублёў)Памеры (мм)Асноўныя колерыАпісаннеДата выхаду
Пярэдні бокАдваротны бокПярэдні бокАдваротны бок
5135×72аранжавы
карычневы
Камянецкая вежа, Камянец, Брэсцкая вобласцькалаж на тэму першых славянскіх паселішчаў:
фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак дзядзінца «Бярэсце»
1 ліпеня
2016
10139×72блакітны
сіні
Спаса-Праабражэнская царква, Полацк, Віцебская вобласцькалаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання:
кнігі, знак Ф. Скарыны, крыж Еўфрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту
20143×72жоўты
цёмна-шэры
Палац Румянцавых — Паскевічаў, Гомель, Гомельская вобласцькалаж на тэму духоўнасці:
звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы
50147×72светла-зялёны
аранжавы
Мірскі замак, Мір, Гродзенская вобласцькалаж на тэму мастацтва:
ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан
100151×72смарагдавы
аранжавы
Нясвіжскі замак, Нясвіж, Мінская вобласцькалаж на тэму тэатра і народных свят:
скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і знакі народных свят «Калядная зорка», каза, тэатр «Батлейка»
200155×72фіялетавы
ружовы
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. Масленікава, Магілёў, Магілёўская вобласцькалаж на тэму рамяства і горадабудаўніцтва:
залаты ключ і пячатка Магілёва, пячная кафля, фрагменты каваных кратаў
500159×72ружовы
бірузовы
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Мінсккалаж на тэму літаратуры:
пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Памятныя банкноты

1 студзеня 2001 года тыражом у 5500 асобнікаў быў выпушчаны памятны банкнот наміналам 20 рублёў узору 2000 года, прысвечаны 10-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Банкнот пагашаны спецыяльным штампам з прыпрасаванай фольгі ў выглядзе лагатыпа «НБРБ» з віньеткай і лічбамі «1991 — 2001», размешчанымі ў правай частцы пярэдняга боку банкнота, і змешчаны ў буклет.

1 кастрычніка 2001 года Нацыянальны банк выпусціў абмежаваным тыражом у 2500 асобнікаў набор банкнотаў «Міленіум», прысвечаны трэцяму тысячагоддзю. Набор змяшчае 10 банкнотаў узору 2000 года: наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10 000 рублёў. Банкноты вартасцю 20 — 10 000 рублёў пагашаны на адваротным баку спецыяльным надпісам-штампам чырвонага колеру «MILLENIUM». На банкнотах наміналам 1 — 10 рублёў такі штамп адсутнічае. Банкноты аб'яднаны ў камплект з аднолькавымі серыйнымі нумарамі «аа 0000001 — аа 0002500» і спакаваны ў канверт сіняга колеру.

22 мая 2003 года НБРБ выпусціў памятны банкнот наміналам 50 тысяч рублёў узору 2000 года, прысвечаны ўключэнню замкавага комплексу «Мір» у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Банкнот змешчаны ў спецыяльны буклет, тыраж выпуску — 1000 асобнікаў. Серыйныя нумары банкнотаў — «аа 0000001 — аа 0001000». Афармленне не адрозніваецца ад звычайнага.

1 снежня 2010 года выпушчаны памятны банкнот наміналам 20 тысяч рублёў узору 2000 года, прысвечаны 20-годдзю Нацыянальнага банка. У левай частцы пярэдняга боку банкнота нанесена галаграма з надпісам «НБ 20 год 1991—2011». Банкнот змешчаны ў спецыяльны буклет. Тыраж выпуску — 3 тысячы асобнікаў.

Знак беларускага рубля

Да 2005 года для кароткага абазначэння беларускага рубля выкарыстоўваліся традыцыйныя для слова «рубель» скарачэння — р. і руб. У маі 2005 года праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацвердзіла новы знак нацыянальнай валюты.

11.05.2005

Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацверджаны графічны знак нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускага рубля.

Яго ідэя зводзілася да стварэння ўласнага абазначэння нацыянальнай валюты Беларусі, арыгінальнага, вядомага і запамінальнага знака, які можна было б лёгка выкарыстоўваць як пры камп'ютарным наборы, так і пры напісанні тэксту ад рукі.

Графічны знак беларускага рубля ўяўляе сабою ў выглядзе дзвюх літар лацінскага алфавіту «Br», дзе В — беларускі, r — рубель.

Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам, небанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, іншым юрыдычным і фізічным асобам выкарыстоўваць дадзены графічны знак у якасці ўказання на афіцыйную грашовую адзінку — беларускі рубель (як перад, так і пасля наміналу (вартасці) беларускага рубля) — пры вытворчасці, размяшчэнні і распаўсюджванні рэкламы на рынках тавараў, прац і паслуг, інфармацыйных, даведачных матэрыялаў, а таксама ў іншых мэтах.

— Поўны тэкст прэс-рэлізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[42]

Знак Br актыўна выкарыстоўваецца на сайтах самога Нацыянальнага банка рэспублікі, а таксама шэрагу беларускіх камерцыйных банкаў. У дзелавым абароце па-ранейшаму часцей сустракаюцца традыцыйныя скарачэнні р. і руб.

Цікавыя факты

  • Самы дарагі беларускі банкнот быў прададзены за 3000 долараў. Гэты кошт заплацілі на аўкцыёне за купюру 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ.
  • На банкноце ў 1 рубель узору 1992 года быў намаляваны заяц, таму і новая беларуская грашовая адзінка ў цэлым неадкладна атрымала ў народзе назву зайчык. Сам малюнак зайца-русака быў ўзяты з кнігі «Звяры і птушкі нашай краіны», выпушчанай у 1957 годзе, пазней будучага «беларускага» зайчыка змясцілі на 20-капеечную паштовую марку серыі «Фаўна СССР», а ў 1975 годзе гэты заяц-русак апынуўся на запалкавай этыкетцы серыі «Белавежская пушча»[3].
  • Своеасаблівы выпадак двухмоўя ўяўляе сабою банкнот вартасцю 500 рублёў узору 1992 года. Службовыя надпісы на банкноце выкананы на беларускай мове. На пярэднім баку банкнота намалявана плошча Перамогі ў Мінску разам з першымі двума словамі лозунга на рускай мове «Подвиг народа бессмертен», які выкладзены на адным з паўкруглых будынкаў, што абрамляюць плошчу, і з'яўляецца адной з «візітных картак» Мінска. Газета «Гарадзенскі кірмаш», якая паведаміла пра дадзены факт у адным з ліпеньскіх нумароў 1994 года, адзначыла, што дзякуючы гэтаму двухмоўю банкнот хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцый.
  • Іншымі прыкладамі беларускага двухмоўя з'яўляюцца банкноты вартасцю ў 50 000 рублёў узору 2000 года і ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2010 года). На адваротным баку купюры ў мікратэксце замест надпісу «МІРСКІ ЗАМАК» напісана «МИРСКІ ЗАМАК», што з'яўляецца арфаграфічнай памылкай. Аднак у Нацыянальным банку гэты факт пракаментавалі як адну з абарон ад фальшываманетчыкаў, так званую «графічную пастку»[43]. Хоць на сайце Нацбанка Рэспублікі Беларусь у частцы, дзе растлумачваецца, як выглядае грашовы знак, паказаны мікратэкст «МІРСКІ ЗАМАК»[44][45]. Таксама вядома, што арфаграфічная памылка не можа з'яўляцца графічнай пасткай[46].
  • Малюнак будынка, намаляванага на 10-рублёвай банкноце ўзору 2000 года, падпісаны як Нацыянальная бібліятэка, хоць такім ужо і не з'яўляецца (з 2006 года).
  • Да моманту прыняцця рашэння аб зацвярджэнні «ўласнага… арыгінальнага, вядомага і запамінальнага» графічнага знака беларускага рубля якраз такі самы знак (Br) ужо выкарыстоўваўся для абазначэння эфіопскага быра.
  • На банкноце наміналам у 100 000 рублёў 2000 года на рэверсе намалявана рэпрадукцыя карціны Напалеона Орды «Нясвіжскі замак». Спачатку замак на банкноце малявалі з праваслаўнымі крыжамі на даху замка, хоць на арыгінале карціны Напалеона Орды былі намаляваны радавыя арлы. Пасля таго як баністы паказалі на недакладнасць, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выправіў памылку.
  • На купюры ў 50 рублёў 1992 года намаляваны мядзведзь барыбал, які ў Беларусі ніколі не вадзіўся.
  • У 2016-м годзе на буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries быў выстаўлены ўнікальны лот, які з'яўляецца своеасаблівай гістарычнай рэліквіяй для Беларусі. Са стартам $6000 быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў беларускіх банкнот з партрэтам Янкі Купалы і Францыска Скарыны, гербам Пагоня і Бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але з-за змены дзяржаўнай сімволікі ў 1995-м годзе тыраж гэтых банкнот быў знішчаны.[47]

Рэжым валютнага курса

Гл. таксама

З 2009 года для падтрымання курса нацыянальнай валюты выкарыстоўваецца рэжым, пры якім беларускі рубель прывязаны да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) у суадносінах 3891:1. Дапушчальны дыяпазон ваганняў курса складае +/- 5 %.[48]

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі