Берасцейскі павет

павет Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Берасце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага, пазней Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.

Берасцейскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння1513
Дата скасавання1795
СтаростыСтаросты берасцейскія
Насельніцтвагл. Дэмаграфія
Берасцейскі павет на карце
Час існавання1565/661795
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найважнейшыя гарады і мястэчкі: Белая, Бяроза, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Гарадзішча, Дывін, Каменец, Кобрын, Кодань, Леўкава (Дакудава), Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашова, Янаў[1] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў — Пружаны, Высока-Літоўск, Кобрын, Белая, Уладава, Кодань).

Сімволіка

Павятовая харугва была блакітнага колеру з выявай «Пагоні» ў чырвоным полі[1].

Гісторыя

Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляшскага ваяводства[2]. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў перайшоў да Берасцейскага ваяводства. Адначасова ў яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.

У 1616 годзе ад Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павета Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань і іншыя[3], а колькасць дымоў скарацілася на 44 %[4].

У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, са складу Берасцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у горадзе Кобрын[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка павету апынулася ў складзе Расійскай імперыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII стагоддзя налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., пасля вайны яно скарацілася да 147 тыс. чал.[6]

Станам на 1775 год павет налічваў 32 554 дымы[7].

Геаграфія

У склад Берасцейскага павета ўваходзіла тэрыторыя Берасцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Зноскі

Літаратура