Бохуслен

Бохуслен (шведск.: Landskap Bohuslän) — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурная азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад лена Вестра-Гёталанд.

Бохуслен (ландскап)
Landskap Bohuslän
Герб правінцыі Бохуслен (ландскап)
Герб Бохуслена
Размяшчэнне правінцыі Бохуслен (ландскап) на карце Швецыі
Правінцыя Бохуслен (ландскап) на карце Швецыі
РэгіёнГёталанд
ЛеныВестра-Гёталанд
Плошча4 473 км²
Сімвалы правінцыі

Геаграфія

Бохуслен распасціраецца на 160 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа Швецыі ад мяжы з Нарвегіяй на поўначы да Гётэборга на поўдні. З усходу мяжуе з ландскапамі Дальсланд і Вестэргётланд.

Гісторыя

У пачатку XIV ст. кароль Хокан V Святы пабудаваў на Багахольмене крэпасць Багахус (пасля — Бохус). Назва «Бохуслен» упершыню ўзнікае ў XV ст. і спачатку адносілася да паўднёвай часткі рэгіёна.

У 1658 годзе правінцыя па Роскільскім мірным дагаворы адыйшла да Швецыі. У 1693 годзе Гётэбарг стаў цэнтрам епархіі, а з 1700 года і цэнтрам правінцыі.

Адміністрацыйны падзел

Ландскап Бохуслен з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не мае адміністрацыйнай ролі, але мае культурнае і гістарычнае значэнне.

Камуны

На тэрыторыі ландскапа размешчаны такія камуны:

  1. Камуна Стромстад
  2. Камуна Танум
  3. Камуна Мункедаль (часткова)
  4. Камуна Сутэнес
  5. Камуна Лісекіль
  6. Камуна Лідчэпінг
  7. Камуна Ліла Эдэт (часткова)
  8. Камуна Удэвала
  9. Камуна Уруст
  10. Камуна Стэнунгсунд
  11. Камуна Чорн
  12. Камуна Кунгельв
  13. Камуна Гётэбарг (часткова)
  14. Камуна Ёкерэ

Сімвалы ландскапа

Галерея

Гл. таксама

Спасылкі