Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

вышэйшая навучальная ўстанова ў Брэсце

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (19651980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны1 красавіка 1966 года
РэктарСяргей Антонавіч Каспяровіч
Студэнты5 400
Сайтbstu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Створаны 1 красавіка 1966 года. Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў патэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.

2020—2021 гады

Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года[1]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч[2].

28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[3]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой[4]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[5].

29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[6]. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[7].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[8][9]. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Аляксандр Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[11].

Рэктары

Склад

  • Будаўнічы факультэт. З’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
  • Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
  • Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
  • Эканамічны факультэт. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч.
  • Машынабудаўнічы факультэт. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю.
  • Інжынерна-эканамічны факультэт завочнай адукацыі. Мэтай факультэтаз’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у скарочаныя тэрміны з ліку абітурыентаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасцях тэхнічнага і эканамічнага профілю для адпаведных галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па завочнай форме навучання.
  • Аддзел давузаўскай падрыхтоўкі і маркетынгу. Мэтай АДПіМ з’яўляецца падрыхтоўка канкурэнтназдольных абітурыентаў, якія прафесійна арыентаваныя на спецыяльнасці Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кафедры

Навучанне на факультэце забяспечваюць наступныя кафедры:

  • Эканамічнай тэорыі;
  • Інфарматыкі і прыкладной матэматыкі;
  • Замежных моў эканамічных спецыяльнасцей;
  • Менеджменту;
  • Бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту;
  • Сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый. Структурнае падраздзяленне было створана 1 сакавіка 1998 года. Кафедрай кіравалі: д.т.н., к.э.н., прафесар Эма Пятроўна Галавач (сакавік 1998 — люты 2004); к.т.н., дацэнт Прароўскі Андрэй Генадзевіч (з ліпеня 2004 г. па цяперашні час). На кафедры працуе 1 доктар і 8 кандыдатаў навук. Кафедра з’яўляецца выпускаючай для студэнтаў спецыяльнасцей «Сусветная эканоміка» і «Маркетынг».

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі