Дурнап’ян звычайны

(Пасля перасылкі з Бялун)

Дурнап’ян звычайны[3][4], дурнап’ян смярдзючы[4] (Datúra stramónium) — распаўсюджаны ў Еўропе від травяністых раслін роду Дурнап’ян сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Дурнап’ян звычайны

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Datura stramonium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30520
NCBI  4076
EOL  581034
GRIN  t:13323
IPNI  314738-2
TPL  kew-2757848

Назва

Дурнап’ян звычайны, дурнап’ян смярдзючы, дурац, дурмап’ян, шалей, шалянец[5], бялун, чортаў агурэчнік[6], дурап’ян[3], дурман[7], растроп[8][9], дурнап’ян[10].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна 0,5—1 м вышынёй.

Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае. Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.

Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.

Значэнне

Расліна з’яўляецца атрутнай (алкалоіды гісцыямін і скапаламін[4][11][12]). Лекавая расліна (антыспазматычны і заспакаяльны сродак)[4]. З насення атрымліваюць атрапін[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі